Свет

Вайна. Што вядома на раніцу 26 лютага. Падсумоўваем

Трэці дзень запар Украіна дае адпор расійскай акупацыйнай арміі, якая пайшла на поўнамаштабнае ўварванне раніцай у чацвер, 24 лютага. Ніводны з вялікіх украінскіх гарадоў не здаўся

Фота: AP

— Паводле інфармацыі заходніх СМІ, прэзідэнт Украіны Зяленскі адмовіўся ад прапановы саюзнікаў эвакуявацца.

— Уладзімір Зяленскі напярэдадні папярэдзіў, што гэтай ноччу расійскія акупацыйныя войскі пойдуць на штурм і прыменяць усе сілы. Па словах кіраўніка дзяржавы, пад ударам многія гарады: Чарнігаў, Сумы, Харкаў, тэрыторыя Данбаса, горада на поўдні, «асаблівая ўвага — Кіеву».

— У Кіеве і ваколіцах ноччу і раніцай ішлі інтэнсіўныя баі. Акупанты спрабавалі атакаваць ЦЭЦ-6 у кіеўскім раёне Траешчына, украінская армія дала адпор. Абаронцы ўкраінскай сталіцы адбілі атаку на ваенную частку на Берасцейскай, ЦЭЦ цяпер нічога не пагражае, большасць дыверсійных груп у горадзе абясшкоджаныя. Васількоў атрымалася ўтрымаць.

— Баі ва Украіне працягваюцца па ўсіх напрамках атакі агрэсара, аднак сітуацыя ў Кіеве і па ўсёй Украіне на раніцу 26 лютага «цалкам пад кантролем», сцвярджае адміністрацыя Зяленскага.

— Паветраныя сілы і сродкі супрацьпаветранай абароны Украіны ў ноч на 26 лютага збілі ў зоне ААС і пад Кіевам тры расейскія самалёты, уключаючы транспартны Іл-76 і адзін верталёт.

— Афіцыйныя ўкраінскія даныя пра страты расейцаў: 3500 забітых, каля 200 палонных. Праверыць, ці праўдзівыя гэтыя звесткі, немагчыма.

— ЕС зацвердзіў другі пакет санкцый супраць Расеі, якія закранаюць 70% банкаўскага рынку Расіі. Таксама Еўразвяз афіцыйна ўнёс у санкцыйны спіс прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова, прэм'ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна, былога прэзідэнта і прэм'ера Расіі Дзмітрыя Мядзведзева і іншых.

Трэці дзень вайны ва Украіне АНЛАЙН

Каментары

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»9

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках32

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

Для будучай забудовы ў Мінску забяруць каля 5 тысяч гектараў зямлі ў прыгарадах1

У Мінску ў трамвая на хаду адвалілася кола1

У Вашынгтоне вельмі незадаволеныя дзейнасцю Льва XIV. Папскага нунцыя выклікалі ў Пентагон і чыталі лекцыю пра Авіньёнскі палон3

Дэфіцыт сродкаў СПА ці абхадныя маршруты: чаму аб’екты ў Расіі пастаянна цярпяць ад удараў УСУ3

Раней невядомыя дэталі званка Меркель Ціханоўскай8

У мінскі офіс архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі17

У Лодзі памерла 26‑гадовая беларуская студэнтка7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»9

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць