Меркаванні

«Мы разумелі, што гэта будзе адразу пасля Алімпіяды». Галоўрэд расійскай «Новай газеты» тлумачыць логіку Пуціна

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, галоўны рэдактар «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў паразважаў пра Пуціна, яго атачэнне, армію і тое, калі ўсё пачалося.

Занатавалі асноўнае з яго інтэрв'ю ютуб-каналу «Скажы Гардзеевай».

Скрыншот з ютуб-канала «Скажы Гардзеевай»

Пра прадчуванне вайны

Мы [у рэдакцыі] разумелі, што гэта будзе адразу пасля Алімпіяды. Было зразумела бо ў некаторых выступах Пуцін пералічваў усе крыўды, нанесеныя Расіі ў яго персоне. Было зразумела па лексіцы, калі там увесь час узнікалі фашысты, нацысты, Вялікая Айчынная, подзвігі продкаў. Было зразумела, што Вялікая Айчынная вайна для яго не скончылася. Пуцін цяпер спрабуе атрымаць сваю перамогу ў Другой Сусветнай вайне.

Пра людзей вакол Пуціна

Я не хачу называць іх элітай, але хачу сказаць, што ніколі яны не былі настолькі адзіныя, яны цалкам падзяляюць светапогляд Пуціна. Расія — гэта крэпасць, краіна багатая на выкапні, ёй ніхто не патрэбны, яна павінна зразумець, што Захад — гэта вораг, свет — гэта вораг.

Пра тое, калі ўсё пачалося

Да 2006 года Расія ўтрымлівала пасольства пры НАТА, Пуцін сур’ёзна прапаноўваў разгледзець пытанне аб далучэнні Расіі да НАТА і вельмі здзівіўся, калі яму адказалі, што для гэтага патрэбны выпрабаваўчы тэрмін, падрыхтоўка дакументаў. Ён быў перакананы, што ад такой унікальнай прапановы не адмаўляюцца. Калі ў яго ўзнікла адчуванне, што Захад яго падманвае, была агучаная Мюнхенская прамова. Гэтая прамова не была ўспрынятая еўрапейскімі палітыкамі сур’ёзна. А праз год пачалася вайна ў Грузіі. Гэта быў пераломны момант. Калектыўная ўлада пакрыўдзілася на Захад.

Пуцін раптам зразумеў, што палітыкі, якія гавораць з ім пра каштоўнасці, насамрэч гавораць пра кошты, ім няма даверу і яны разумеюць толькі сілу.

Адбылася яшчэ адна рэч — Пуцін буйным оптам скупіў вельмі прадстаўнічых заходніх палітыкаў, уключыўшы іх у саветы дырэктараў расійскіх дзяржаўных кампаній. Ён смяецца: гэтыя людзі кажуць мне пра каштоўнасці?

Пуцін не ўспрымае заходніх лідараў як роўных, бо за той час, што ён пры ўладзе, змянілася некалькі канцлераў Нямеччыны, некалькі прэзідэнтаў ЗША, з паўтузіна прэм’ераў Італіі. З кім дамаўляцца — яны ж увесь час мяняюцца?

У Пуціна ёсць крыўда на тое, што Захад не заўважаў звяржэнне Януковіча, восем год Данбаса, непрызнанне Крыма, а там, маўляў, народ прагаласаваў. У яго ёсць адчуванне сваёй абсалютнай рацыі. Пакуль рацыя была слабой — гэта накапленне крыўдаў, а калі з’явіліся «Іскандэры», «Булавы» і «Цырконы», стала зразумела, што гэтыя крыўды можна і прад’явіць.

Аб прапагандзе

Наша ўлада замаўляе свайму тэлебачанню прапаганду для насельніцтва і глядзіць, як ТБ спраўляецца з пастаўленай задачай. І паступова сама гэтая ўлада пачынае верыць у тое, што яна прыдумала, але цяпер ёй гэта паказалі па тэлебачанні. У псіхалогіі ёсць такі тэрмін — самаіндукцыя. Яны абжэрліся сваёй прапагандай і рэальна паверылі ў тое, што самі і прыдумалі.

Пра армію

Ёсць дзве арміі. Адна — традыцыйная расійская, а другая — армія Кадырава, прывучаная забіваць, гэта справа іх жыцця, яны добра экіпіраваная, яны прайшлі вайну. Гэта людзі, якія з дзяцінства прывучаныя да зброі. Па вялікім рахунку, Кадыраў не ўспрымае сваю краіну як маленькі датацыйны рэгіён Расіі, ён успрымае яе як армію, а сябе як галоўнакамандуючага. У іх матыў ёсць — ваяваць. У іншай арміі матыву няма. Яны не разумеюць, чаму павінны ваяваць з украінцамі, але ёсць загады, страх перад трыбуналам гоніць іх наперад. А матыву абараняць радзіму ў іх няма, а ў Пуціна ёсць. Па яго перакананнях, калі б Расія не напала на Украіну, Украіна б напала на Данбас.

Пра Данбас

Гэта была квітнеючая тэрыторыя. Можна згадаць чэмпіянат Еўропы па футболе. Можна параўнаць цяперашні Данбас і той, які быў за некалькі год да таго, як прыйшла ідэя «рускага міру». Цудоўны стадыён, гандлёвыя цэнтры, паркі… І паглядзіце цяпер. Гэта вынік.

Стралкоў увайшоў у Славянск, дзе да сёння катаюць на танку ўкрыжаванага хлопчыка, якога не было. Мы туды ўвайшлі ці не мы? Узнікае пытанне: а што мы там рабілі? Навошта мы туды прыйшлі? А мы туды прыйшлі, і ў гэтым уся прычына сённяшняй вайны, таму, што Захад не прызнаў Крым, а калі вы не прызнаеце Крым, мы дашлем Стралкова і тэлебачанне, якое будзе ўкрыжоўваць хлопчыка са Славянска.

Пра бізнэс

Шматлікія алігархі, стварыўшы свае аграмадныя вытворчасці без усялякіх аўкцыёнаў, маўчаць, бо цудоўна разумеюць, што цяпер можа быць нацыяналізавана ўсё, што не стварае стратаў.

Пра настроі ў грамадстве

Па афіцыйных апытаннях большасць расіян падтрымліваюць «ваенную аперацыю», але апытанні праводзіць ВЦИОМ — гэта дзяржава. То-бок дзяржава апытвае праз дзяржаўную структуру насельніцтва, для таго, каб падмацаваць сваю пазіцыю. Але нават ВЦИОМ кажа, што траціна насельніцтва Расіі супраць вайны. І гэта велізарная лічба.

Апытанні Левада-цэнтра даюць іншыя даныя: супраць вайны 70%, і прыблізна такая ж лічба падтрымкі Пуціна як прэзідэнта.

Пра перамір’е

Што такое перамір’е? Гэта спыненне агню. Што гэта за дзіўныя перамовы на Гомельшчыне, калі ў гэты самы час ідуць самыя жорсткія абстрэлы Харкава?

Калі іншае немагчыма — ніхто не адкліча прызнанне ДНР, ЛНР, ніхто з сённяшняй улады не будзе вяртаць Крым — застаецца толькі магчымасць таго, каб не знішчалі людзей.

Спыненне агню, гуманітарныя калідоры, ратаванне параненых, абмен палоннымі і магчымасць пахаваць забітых — больш ні аб чым дамовіцца нельга.

Пра моладзь

Большасць моладзі катэгарычна не прымае вайну. Людзі марылі пра будучыню, дзе Расію будуць любіць, свет будзе адкрыты Расіі, а Расія для свету, межы будуць умоўныя, што тут будзе поўна турыстаў, што тут будзе атмасфера, якая была падчас Чэмпіяната свету па футболе. Вось пра які свет марыла маладое пакаленне, а не пра свет, у якім трэба закупіць лекі для бабулі наперад, бо пасля будуць толькі джэнерыкі.

Пра дабро і зло

Вельмі выразна стала бачнае дабро і зло. Гэта бачна па тым, хто падтрымаў Расію ў ААН, а хто не. Пара-тройка дыктатараў з намі, а іншы свет, дзе людзі жывуць больш шчасліва, чым у Паўночнай Карэі — яны на другім баку. Гэта вельмі шмат азначае.

Каментары

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю

Усе навіны →
Усе навіны

Зніклы чатыры дні таму на Камчатцы самалёт Ан-2 знойдзены. Людзі жывыя

Кулямёт замест кантрактаў. Чым запомніцца візіт Лукашэнкі ў Аман?3

Украінец Аляксандр Усік зноў перамог Тайсана Ф'юры і абараніў тытул чэмпіёна свету па боксе ў суперцяжкай вазе4

«Мы не маем кур'ераў у Беларусі». Ініцыятыва Dissidentby пракаментавала фільм на АНТ

Пракурор назваў магчымы матыў атакі ў Магдэбургу4

Жыццёвыя драмы Аляксандра Саладухі: ад прафнепрыдатнага артыста да праўладнага мільянера33

Кітай сцвярджае, што стварыў першыя ў свеце дроны з лазернай зброяй3

Сталі вядомыя тэхнічныя характарыстыкі звышсакрэтных дронаў, якія ЗША пастаўляюць Украіне5

Вучоныя выявілі сувязь мікрапластыку з шэрагам цяжкіх захворванняў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю

Галоўнае
Усе навіны →