Свет

The Wall Street Journal: Вета на перадачу самалётаў Украіне наклаў сам Байдэн, каб не цвяліць Пуціна

Рашэнне ЗША адмовіць Украіне ў перадачы польскіх знішчальнікаў МіГ-29 прыняў асабіста прэзідэнт Байдэн. І сам наклаў вета на дастаўку самалётаў, каб не справакаваць Пуціна на іншыя непрадказальныя дзеянні. Пра гэта піша The Wall Street Journal у рэдакцыйным артыкуле

«Логіка, здаецца, такая, што адпраўка смертаноснай зенітнай і супрацьтанкавай зброі не справакуе расейцаў, а 28 самалётаў справакуюць.

Гэтае адрозненне цяжка зразумець, асабліва калі Пентагон таксама кажа, што ўкраінцам не патрэбныя рэактыўныя самалёты, таму што іншая іх зброя больш эфектыўная. Такім чынам, адпраўка менш смертаносных самалётаў прывядзе да Трэцяй сусветнай вайны, а зброі, якая на самай справе з'яўляецца смертаноснай — не?» — адзначае рэдакцыя The Wall Street Journal.

На думку выдання, большай праблемай з'яўляецца тое, што гэта фіяска пасылае Пуціну сігнал аб НАТА.

«Сутнасць стрымлівання заключаецца ў тым, каб прымусіць праціўніка паверыць, што пэўныя дзеянні прывядуць да адказу, — піша The Wall Street Journal. —

Дэманстратыўна не пасылаючы войскі і кажучы, што прычынай з'яўляецца страх перад эскалацыяй, містэр Байдэн кажа Пуціну, пра што яму не варта турбавацца. Замест таго, каб стрымліваць Пуціна, Байдэн дазваляе расіянам стрымліваць ЗША».

Такія паводзіны становяцца для прэзідэнта ЗША нормай, сцвярджае выданне.

Каментары

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?13

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

Ці можа педагог выгнаць школьніка з урока, калі на яго няма ўправы? У Міністэрстве адукацыі адказалі6

У Мінску адкрылі флагманскі супермаркет «Дабраном»

Пабывалі на прэм’еры «Купалаўцаў» пра даносчыкаў. Інтэлігенты ў гэтым спектаклі выклічуць у вас агіду4

Кіраўнік Гомельшчыны зоймецца галубамі, якія засіраюць лаўкі па вуліцы Валгаградскай у Гомелі. І гэта не жарт5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?13

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць