«Мы не проста сустракаліся як кіраўнікі дзяржаў, мы ў сяброўскіх адносінах з гэтым чалавекам. Я абсалютна пасвечаны ва ўсе яго дэталі, наколькі гэта магчыма, — і дзяржаўныя, і асабістыя. Мы шмат разоў сустракаліся і будзем сустракацца. У любы час. Ён патэлефануе, я пазваню. Трэба нам перагаварыць, сустрэцца — у гэтым няма абсалютна ніякіх праблем, — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю японскаму тэлеканалу TBS.

«Я ведаю, чаму вы задаяце гэтае пытанне. Калі вы думаеце, што прэзідэнт Пуцін фізічна нездаровы ці яшчэ там нешта здарылася, ён, як у нас часта кажуць, жывейшы за ўсіх жывых. Ён шмат разоў прастудзіцца на ўсіх нашых пахаваннях, як у нас кажуць. Ён абсалютна адэкватны і нармальны чалавек».
«Таму хай Захад, і вы таксама, выкіне з галавы гэтую, як у нас кажуць, дурасць — гэтую выдумку. Пуцін абсалютна адэкватны, ён як ніколі ў форме, ён выконвае свае функцыянальныя абавязкі згодна з новай канстытуцыяй.
А згодна з новай Канстытуцыяй у іх вялікія паўнамоцтвы зараз ва ўрада і парламента. Яны гэтым займаюцца. У прэзідэнта стала менш паўнамоцтваў. Ён іх цалкам ажыццяўляе. Таму гэта цалкам разумны, здаровы чалавек, фізічна здаровы, ён спартсмен», — падкрэсліў Лукашэнка.
Па яго словах, усе гэтыя размовы вядуцца для таго, каб унутры Расіі падарваць давер да самога прэзідэнту.
«Не атрымаецца!» — упэўнены ён.
Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары