Грамадства

Дзе і як хутка цяпер можна атрымаць візы ЕС у Беларусі?

Паглядзелі, дзе ў Беларусі выдаюць візы ЕС, колькі каштуюць паслугі візавых цэнтраў і якія бліжэйшыя даты падачы. 

Шэнгенская віза для беларусаў каштуе 35 еўра, нацыянальная — 75. Дадаткова аплачваюцца паслугі візавага цэнтра.

Латвія

Консульства Латвіі ў Віцебску цяпер прымае дакументы на турыстычныя (шэнгенскія) візы. Працэс атрымання займае 6 працоўных дзён.

Збор візавага цэнтра — 15 еўра, аплачваецца ў беларускіх рублях. 

На гэты момант свабодных месцаў на красавік для запісу няма, часам дакументы прымаюць па жывой чарзе. Больш падрабязнасцяў тут.

Польшча

У візавым цэнтры Польшчы прымаюць дакументы на нацыянальную візу. Месцы для запісу выдаюцца штотыдзень па серадах, сярэдні тэрмін разгляду дакументаў складае 10 працоўных дзён. Інструкцыі аб працэсе падачы на візу — па спасылцы. 

За абслугоўванне ў візавым цэнтры бярэцца дадатковы збор у памеры 11 еўра (аплачваецца ў беларускіх рублях па курсе Нацбанка).

Запісацца на падачу можна тут. 

Германія

Амбасада адкрыла магчымасць падачы дакументаў на шэнгенскую альбо нацыянальную візу. Увесь працэс разгляду заяўкі займае сем працоўных дзён.

Таксама ёсць магчымасць атрымаць гуманітарную візу. Для гэтага трэба патэлефанаваць у амбасаду і ўдакладніць, ці з'яўляецца ваш выпадак гуманітарным. Пасля гэтага можна запісвацца на падачу дакументаў.

Найбліжэйшыя даты на атрыманне шэнгенскай візы — 12 і 13 красавіка. Свабодных месцаў на атрыманне нацыянальнай візы на бліжэйшы месяц цяпер няма. Запісацца можна тут.

 Італія

Італія працягвае прымаць дакументы на атрыманне турыстычнай (шэнгенскай) візы.

Сэрвісны збор у візавым цэнтры складае 14 еўра (аплачваецца ў беларускіх рублях). 

Ваша заява будзе разглядацца ад 5 да 14 дзён. Найбліжэйшыя даты запісу праз візавы цэнтр даступныя толькі ў маі. Больш інфармацыі тут. 

Чым адрозніваецца шэнгенская віза ад нацыянальнай?

Шэнгенская віза з'яўляецца кароткатэрміновай і дазваляе знаходзіцца ў адной ці некалькіх краінах Шэнгенскага пагаднення да 90 дзён на працягу 6 месяцаў.

Нацыянальная віза з'яўляецца доўгатэрміновай, яна прадугледжвае працу або вучобу ў канкрэтнай краіне. Яна выдаецца толькі для адной дзяржавы і дае магчымасць знаходзіцца ў ёй да 180 дзён на працягу шасці месяцаў.

«Катастрофа». Эксперты пра скарачэнне насельніцтва Беларусі на 154 тысячы за два гады: «Гэта далёка не поўныя лічбы»

Эмігранты цяпер будуць плаціць камуналку па поўнай. Але не ўсе 

Каментары

Цяпер чытаюць

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне19

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Ашуканцы дураць школьнікаў праз фальшывыя сайты з гатовымі хатнімі заданнямі2

«Робіцца гэта за грошы расіян». «Белпол» расказаў, як Беларусь рыхтуецца да вайны33

У Мінску роўпджампер упаў з вышыні праз памылку пры мацаванні страхоўкі

Пасля здзелкі Трампа з Пуціным ЕС пачаў рыхтаваць новыя санкцыі супраць расійскай нафты1

У Эстоніі судзяць беларускага мянялу — за тры месяцы праз яго пракруцілі 861 тысячу еўра

Сусветная эканоміка ўсё больш падобная да літары К. Дзе на ёй знаходзіцца Беларусь?2

Гамельчука судзілі за вялікі хабар. Самае цікавае, як ён яго патраціў1

У Мінску з машыны выпалі тры скрынкі цукерак1

Сібіга: Менш чым за два гады Украіна прайшла шлях ад «у вас няма карт» да «не гуляйце сваімі картамі»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне19

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць