Папу рымскаму Францішку перадалі ўкраінскі сцяг з Бучы. Ён яго пацалаваў.

«Апошнія навіны аб вайне ва Украіне не прыносяць палягчэння і надзеі, але сведчаць аб новых зверствах, такіх як разня ў Бучы, усё больш жахлівая жорсткасць, у тым ліку ў дачыненні да безабаронных мірных жыхароў, жанчын і дзяцей, — сказаў Францішак. — Гэта ахвяры, чыя нявінная кроў лямантуе да нябёсаў і моліць: пакладзеце канец гэтай вайне! Хай замоўкне зброю! Хопіць сеяць смерць і разбурэнне! Давайце разам памолімся аб гэтым» — сказаў Папа.
На сцэну папы ўзнялі ўкраінскі сцяг, пацямнелы ад сажы і бруду.
«Гэта з вайны, менавіта з гэтага зруйнаванага горада Буча» — сказаў Францішак, паказваючы сцяг шматтысячнай аўдыторыі, і пацалаваў сцяг.
Ён запрасіў на сцэну групу дзяцей-бежанцаў, якія напярэдадні прыехалі з Украіны і прывезлі гэты флаг.
На мінулых выходных усе свет абляцелі фотаздымкі загінулых у Бучы ў выніку расійскай агрэсіі. У гэтым гарадку каля Кіева вяліся жорсткія баі, там зафіксавана шмат разбурэнняў і сляды ваенных злачынстваў. Па словах мэра горада Анатоля Федарука, толькі ў брацкай магіле пахавалі 280 чалавек, але шмат трупаў яшчэ застаецца на вуліцах.
Папа Рымскі неаднаразова ў сваіх казаннях звяртаў увагу вайны ва Украіне і нават заявіў, што можа наведаць Кіеў.
Каментары