Грамадства

Украінцы шукаюць сваякоў, вывезеных расійскімі вайскоўцамі ў Беларусь

Да нас звярнуліся людзі з Украіны з просьбай дапамагчы ў пошуку пяцярых хлопцаў, якіх расіяне выаезлі ў Беларусь і звестак пра якіх даўно няма. 19 сакавіка Тарас, Аляксандр, Дзяніс, Анатоль і Уладзімір сышлі з вёскі Прыборск Кіеўскай вобласці, каб злавіць тэлефонную сувязь, але назад не вярнуліся.

Як потым атрымалася высветліць сваякам на блокпасце ў расійскіх вайскоўцаў, хлопцаў узялі ў палон і вывезлі на тэрыторыю Беларусі. Цяпер родныя шукаюць інфармацыю пра іх.

Ёсць фота трох з пяці хлопцаў

Паўленка Тарас, дата нараджэння 22 снежня 1994 года
Паўленка Уладзімір, дата нараджэння 28 ліпеня 1996 года
Кучай Аляксандр, дата нараджэння 29 сакавіка 2000 года

Яшчэ два чалавекі, фота якіх няма — Батраў Дзяніс, дата нараджэння 17 жніўня 2001 года, і Няпомняшчы Анатоль, дата нараджэння 10 студзеня 1971 года.

Калі вам нешта вядома пра ўкраінскіх палонных у Беларусі, вы бачылі іх ці маеце іншую інфармацыю, пішыце ў наш бот на Тэлеграме @Nasa_Niva_Bot або на мэйл [email protected].

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска14

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі18

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

Канье Уэст зарабіў на адмененых у Расіі канцэртах 20 мільёнаў даляраў2

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі12

У Драздах купілі катэдж за 1,1 мільёна даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць