Школьнік у санаторыі захацеў пакаштаваць алкаголь і змяшаў сок з антысептыкам
21 красавіка 15-гадовы падлетак набыў у буфеце санаторыя сок, які змяшаў з антысептыкам. Гэты «кактэйль» ён піў, пакуль яму не стала блага, паведамляе Следчы камітэт.

У выніку хлопец быў шпіталізаваны з вострым атручэннем. Цяпер яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Падлетак расказаў, што ніколі не каштаваў алкаголь і яму захацелася новых адчуванняў. У буфеце спіртнога не прадавалі, таму ён вырашыў замяніць яго антысептыкам, які знаходзіўся ў вольным доступе ў калідоры.

Следчы камітэт праводзіць праверку.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары