Свет

NBC: Амерыканская разведка папярэджвае Украіну пра ўдары. Украінцы паспяваюць перамясціць СПА і самалёты, Расія «літаральна бамбіць пустыя месцы»

Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну разведка ЗША давала ўкраінскім вайскоўцам звесткі аб тым, калі і куды Расія павінна нанесці ўдары.

Фота: Яфрэм Лукацкі, AP

Пра гэта паведамляе NBC News са спасылкай на крыніцы сярод былых і дзейных амерыканскіх чыноўнікаў.

Па словах суразмоўцаў выдання, звесткі перадаваліся практычна ў рэальным часе. Сярод іх — спадарожнікавыя здымкі, а таксама іншая інфармацыя, у тым ліку пра тое, дзе дзейнічаюць пэўныя тыпы расійскіх падраздзяленняў.

Атрыманая інфармацыя дапамагла Украіне адвесці сродкі СПА і авіяцыю ад абстрэлаў, збіць расійскі транспартны самалёт з сотнямі вайскоўцаў у першыя дні вайны і сарваць штурмавую аперацыю на аэрадроме ў Гастомелі. Гэта не дазволіла вайскоўцам РФ перакінуць дадатковыя сілы пад Кіеў.

Акрамя таго, з дапамогай звестак амерыканскай разведкі гарантуецца бяспека прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. ЦРУ выкарыстоўвае «значныя рэсурсы» на збор інфармацыі для яго абароненасці, а таксама кансультуе ўкраінскі бок, як лепш перавозіць кіраўніка дзяржавы, распавялі суразмоўцы тэлеканала.

Паводле звестак NBC News, дзякуючы разведінфармацыі ЗША, Украіна працягвае перамяшчаць СПА і авіяцыю амаль у штодзённым рэжыме. Адзначаецца, што гэта адна з прычын, чаму Расіі не ўдалося дабіцца поўнага панавання ў паветры.

«Расійскія вайскоўцы літаральна бамбяць пустыя месцы там, дзе сродкі супрацьпаветранай абароны стаялі яшчэ ўчора», — заявіла выданню адна з крыніц, адзначыўшы, што перададзеная інфармацыя «аказала велізарны ўплыў на магчымасці расійскіх вайскоўцаў на зямлі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць