Грамадства

Адток кадраў з IT-cферы б'е рэкорды. У сакавіку ён склаў больш за 1000 чалавек

Пабітыя рэкорды па колькасці звольненых айцішнікаў З ІТ-кампаній. У першым квартале гэтага года адбыўся рэкордна вялікі адток спецыялістаў. Асноўны «ўклад» унёс месяц сакавік, які стаў таксама рэкордным па колькасці звольненых айцішнікаў, піша dev.by.

Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, у студзені—лютым з ІТ-кампаній сышло больш за 2,4 тысячы спецыялістаў.

І амаль столькі ж звольнілася за адзін сакавік. У параўнанні з сакавіком мінулага года, колькасць звольненых вырасла на 85%. Так шмат спецыялістаў за адзін месяц з кампаній ніколі не сыходзіла.

Да гэтага максімальная колькасць айцішнікаў была звольненая ў жніўні мінулага года — 1 734 чалавека. Ранейшы рэкорд пабіты на 38,5%.

На дынаміку звальненняў маглі паўплываць санкцыі ў дачыненні да Беларусі праз вайну ва Украіне і адмова замоўцаў працаваць з кампаніямі з Беларусі. 

Сітуацыя з найманнем на працу ў сакавіку таксама пагоршылася.

За гэты месяц ІТ-кампаніі працаўладкавалі 1387 спецыялістаў — на 7% менш, чым у студзені, і на 14% менш, чым у лютым. Адносна сакавіка мінулага года колькасць працаўладкаваных спецыялістаў скарацілася на 14%.

Больш за тое, за апошнія 15 месяцаў толькі ў студзені і лютым мінулага года кампаніі нанялі менш супрацоўнікаў, чым у сакавіку гэтага года.

Усяго за першы квартал ІТ-кампаніі ўзялі на працу амаль 4,5 тысячы спецыялістаў — на 17% больш, чым за такі ж перыяд мінулага года, дзякуючы студзеню і лютаму. Звольнілася з ІТ-кампаній у студзені-сакавіку амаль 4,9 тысячы спецыялістаў — на 38% больш, чым за аналагічны перыяд 2021 года.

У цэлым за студзень-сакавік з ІТ-кампаній звольнілася на 8,5% больш спецыялістаў, чым працаўладкавалася.

Чысты адток кадраў (розніца паміж прынятымі і звольненымі спецыялістамі) склаў амаль 380 чалавек.

У сакавіку чысты адток — больш за 1000 чалавек. Гэта самы вялікі адток спецыялістаў на працягу месяца за апошнія некалькі гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»24

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»

Усе навіны →
Усе навіны

Лепш за любыя крыжаванкі. Догляд унукаў ратуе мозг бабуль і дзядуль ад старэння1

Расійскі дрон ударыў па аўтобусе з шахцёрамі на Днепрапятроўшчыне. Загінулі 15 чалавек3

Смаленчукі прыгадваюць свае адметныя слоўцы. У іх рускай мове куды больш беларускага, чым у рускай мове ў Беларусі5

Падстаўныя спатканні і аблавы: як у Беларусі цкавалі ЛГБТ у 2025 годзе3

Расія ўдарыла шахедам па радзільні ў Запарожжы1

Заўтра мінус 25. А ў школу трэба ісці?6

Мікола Купава ўзяў новую вяршыню1

У Парыжы асудзілі дактароў, вінаватых у гібелі мільярдэра падчас аперацыі для павелічэння палавога органа15

Стрыжак: Кенсэлінгу мяне не адбылося34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»24

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць