Грамадства

У Беларусі — новы антырэкорд нараджальнасці. Такія падлікі зрабілі журналісты пры максімальна закрытай статыстыцы

Некалькі месяцаў таму Белстат апублікаваў даныя па колькасці насельніцтва, з якіх стала вядома, што беларусаў у 2021-м стала менш на 94,1 тысячы. Але за кошт чаго гэта здарылася, дакладна не вядома, бо яшчэ раней перасталі выпускаць даныя па нараджальнасці, смяротнасці і міграцыі. Да нядаўняга часу публікавалася структура насельніцтва, з якой можна было вылічыць, напрыклад, інфармацыю пра нараджальнасць. Але цяпер і гэтая інфармацыя стала закрытай. Каб даведацца, якая летась была сітуацыя з нараджальнасцю, журналісты «Зеркала» зрабілі свой аналіз. Іх высновы: у Беларусі ўстаноўлены новы антырэкорд — у краіне нарадзілася менш за 80 тысяч немаўлят.

Фота: pixabay.com

Статыстыка становіцца ўсё больш закрытай, але сякую-такую інфармацыю можна вылічыць.

У Беларусі перасталі публікаваць полаўзроставую структуру насельніцтва ў разбіўцы па ўзросце. Гэта значыць, цяпер няма прамой магчымасці даведацца, колькі летась у краіне было чалавек ва ўзросце, напрыклад, 55 поўных гадоў або немаўлят да года. Зборнік, у якім гэтая інфармацыя звычайна знаходзілася, публікавацца не будзе, паведамілі ў Белстаце журналісту, які патэлефанаваў у ведамства як прыватная асоба. А ў базе даных Белстата інфармацыя ёсць толькі ў разбіўцы па групах па пяць гадоў — напрыклад, колькасць дзяцей ва ўзросце 0-4 гады, 5-9 гадоў, 10-14 гадоў.

Чаму гэта важна? З 2020 года Белстат не публікуе даныя па нараджальнасці (як і па смяротнасці). А інфармацыя па гадавых групах насельніцтва была простым спосабам вылічыць прыкладную колькасць народжаных за год.

Але пакуль у статыстыцы ёсць іншыя даныя, па якіх можна зразумець, колькі прыкладна ў Беларусі ў мінулым годзе нарадзілася чалавек. Вывучыўшы іх, журналісты прыйшлі да высновы, што летась, паводле іх падлікаў, у краіне нарадзілася каля 79,4 тысячы дзяцей. Гэта найніжэйшы паказчык за ўсю гісторыю незалежнасці Беларусі.

Высновы: за два апошнія гады працягнуўся трэнд на зніжэнне нараджальнасці. У 2020 годзе яна скарацілася на 4,1% і ў 2021 ‒ на 5,5%. Упаў і агульны каэфіцыент нараджальнасці (гэта колькасць нараджэнняў на 1000 чалавек насельніцтва). Зыходзячы з атрыманых даных, ён таксама апынуўся на гістарычным мінімуме — 8,53 нараджэння на тысячу жыхароў. Не так даўно, у 2016 годзе, ён быў 12,4, а папярэдні гістарычны мінімум (8,55 нараджэнняў на тысячу чалавек) быў у 1997 годзе.

Як журналісты вялі падлік, можна паглядзець тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць8

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ужо больш за 10 дзён у бальніцы1

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў24

Чыноўнікі пераблыталі нумар кватэры і засялілі жанчыну не туды, а калі яна зрабіла рамонт, запатрабавалі памяняцца з суседам2

Аднакурснікі з Мінскага сувораўскага вучылішча загінулі па розныя бакі вайны з розніцай у пяць дзён15

Як доўга не зношваюцца даляры? Вось які тэрмін маюць 5, 50 і 100 даляраў2

Кіраўніцу «Вайлдберыз» Таццяну Кім унеслі ў базу «Міратворца»10

Беларускі рэжысёр Яўген Карняг ставіць у Маскве спектакль пра апошнія дні ў бункеры Гітлера6

На фестывалі водных ліхтарыкаў у Батанічным садзе наведвальнікаў пакусалі восы3

Расіяне другі раз за суткі атакавалі найбуйнейшы склад «Разеткі» — украінскага аналага «Вайлдберыз»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць8

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць