Свет

Польскі прэм'ер: Трэба зрабіць так, каб Венгрыя не выйграла ад імпарту расійскай нафты

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі перад пачаткам пазачарговага саміту ЕС у панядзелак прапанаваў увесці ў Еўрасаюзе нейкі механізм выраўноўвання цэнаў, каб Венгрыя, якая супраціўляецца ўвядзенню эмбарга на расійскую нафту, не выйграла ад таго, што працягне яе імпартаваць.

Матэвуш Маравецкі. Фота: Marcin Obara / PAP

«Мы разумеем, што некаторыя краіны не маюць выхаду да мора і таму вымушаныя імпартаваць нафту толькі па нафтаправодах. Для іх у нас ёсць спецыяльныя рашэнні.

Але калі гэтыя краіны — у тым ліку Венгрыя, вядома — не пагодзяцца з гэтымі рашэннямі, то Польшча запатрабуе ўвядзення спецыяльнага інструмента выраўноўвання цэны, каб краіна, якая будзе даўжэй за іншых імпартаваць расійскую нафту, не мела магчымасці выкарыстоўваць гэта як перавагу ў канкурэнцыі з іншымі краінамі», — заявіў Маравецкі.

Пры гэтым Маравецкі адзначыў, што ўсё яшчэ верыць, што на гэтым саміце лідары ЕС змогуць дамовіцца пра нафтавае эмбарга.

«Неабходна, каб Пуцін бачыў, што мы не толькі адзіныя, але і цвёрда настроеныя на тое, каб гэтая вайна скончылася як мага хутчэй, і каб Украіна захавалася як свабодная, суверэнная і незалежная краіна», — сказаў польскі прэм'ер. 

Чытайце таксама: 

Орбан гатовы падтрымаць шосты пакет санкцый супраць Расіі, калі Венгрыю забяспечаць сыравінай

Краіны Еўрасаюза не здолелі дамовіцца адносна эмбарга на расійскую нафту. А саміт ЕС адбудзецца ўжо заўтра

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць