Свет

Польшча і Украіна заключылі найбуйнейшае за 30 гадоў ваеннае пагадненне

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ў аўторак пацвердзіў падпісанне пагаднення аб пастаўках Украіне ўзбраення, заявіўшы, што яно з'яўляецца адным з найбуйнейшых за апошнія 30 гадоў.

Самаходная ўстаноўка Krab

«Мы падпісваем адзін з найбуйнейшых, калі не самы буйны кантракт на экспарт узбраенняў за апошнія тры дзесяцігоддзі — продаж зброі ўкраінцам», — сказаў Маравецкі падчас прэс-канферэнцыі на польскім абаронным заводзе Huta Stalowa Wola.

«Гэта правераная часам зброя, зброя, якая з'яўляецца досыць старанна выпрабаванай, якая не толькі пройдзе хрышчэнне агнём, але і, як мы цяпер ведаем, будзе вельмі важнай зброяй на поле бою, хутчэй за ўсё, на ўсходзе Украіны», — дадаў ён.

Кіраўнік польскага ўрада назваў Huta Stalowa Wola «адной з жамчужын у кароне абароннай прамысловасці краіны, але адзначыў, што ў прадпрыемства яшчэ ёсць патэнцыял для развіцця.

«Але мы рады цяпер мець магчымасць прадаваць наша зброя за мяжу», — падкрэсліў Маравецкі.

Ён не раскрыў дэталяў угоды, але, як сцвярджала выданне Dziennik са спасылкай на крыніцы, гаворка ідзе аб угодзе на суму амаль тры мільярды злотых (амаль 630 мільёнаў даляраў) на пастаўку каля 60 польскіх самаходных артылерыйскіх гаўбіц AHS Krab у прыдачу да тых 18, якія ўжо перадала Польшча.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць22

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах

Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»12

Украіна аб'явіла ў вышук «Жэню з Гомеля». Што пра яго вядома?1

Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў. Больш проста не было 8

Фестываль «Тбілісоба» пасля сямігадовага перапынку вяртаецца ў Мінск1

Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўжо не будзе першай ракеткай свету7

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона2

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы1

Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць22

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць