Свет

СБУ раскрыла расійскую агентурную сетку з удзелам дэпутата Вярхоўнай Рады

Служба бяспекі Украіны заявіла аб раскрыцці агентурнай сеткі Генштаба Расіі, у якую ўваходзіў дэпутат Вярхоўнай Рады Андрэй Дзяркач. Яна павінна была стварыць шэраг прыватных ахоўных прадпрыемстваў, якія планавалі выкарыстоўваць пры захопе Украіны.

Андрэй Дзяркач. Фота: «Вікіпедыя»

Па сцвярджэнні СБУ, распрацоўка сеткі вялася даўно, аднак нейтралізавалі яе на пачатку вайны, калі быў затрыманы памочнік дэпутата Ігар Калеснікаў, які з'яўляўся сувязным і фінансавым кур'ерам. Ён паказаў, што Дзеркача завербавалі яшчэ ў 2016 годзе. З ім працавала асабіста кіраўніцтва ГРУ.

На стварэнне прыватных ахоўных прадпрыемстваў расійскі бок выдзяляў буйныя сумы, па 3-4 млн даляраў. Паводле задумы, гэтыя прадпрыемствы павінны былі забяспечваць праходжанне расійскай тэхнікі і падтрымку войскаў падчас захопу гарадоў.

Калеснікаў таксама расказаў, што пры захопе Кіева планавалася выкарыстоўваць дзве брыгады спецназа і сілы спецаперацый, якія павінны былі зайсці з боку Беларусі, хутка прасунуцца да Кіева, захапіць урадавы квартал і сабраць «Народнае веча» ў Вярхоўнай радзе, якое б прагаласавала за стварэнне новага ўрада.

На рэалізацыю сваіх планаў Расія выдзяляла па 3-4 млн даляраў раз на некалькі месяцаў. Значная частка сродкаў, як сцвярджаецца, асела ў асабістых кішэнях Дзеркача.

54-гадовы Андрэй Дзяркач нязменна засядае ў Вярхоўнай Радзе ўжо амаль чвэрць стагоддзя, з 1998 года. Ён прадстаўляў у парламенце Сацыялістычную партыю Украіны, Партыю рэгіёнаў. У 2014 годзе галасаваў за «дыктатарскія» законы Віктара Януковіча. На апошніх выбарах у 2019 годзе абраны ў Раду па аднамандатнай акрузе ў Сумскай вобласці. 

У 2019 годзе Дзяркач праславіўся тым, што выставіў абвінавачванні на адрас цяперашняга прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, які, з ягоных слоў, атрымліваў незаконныя даходы ад лабісцкай дзейнасці на карысць фірмы Burisma, якая працавала ва Украіне. Годам пазней Дзяркач заяўляў, што валодае кампраметуючымі аўдыязапісамі перамоваў экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

У верасні 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло супраць Дзяркача санкцыі з-за, як сцвярджалася, спробаў паўплываць на зыход амерыканскіх прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. У амерыканскіх дакументах Дзяркач названы шматгадовым агентам расійскіх спецслужбаў.

Бацька Андрэя Дзеркача, Леанід Дзяркач, быў кіраўніком СБУ ў 1998—2001 гадах, падчас прэзідэнцтва Леаніда Кучмы, які адзначыўся многімі крымінальна-палітычнымі скандаламі. А дачка Дзеркача, журналістка Таццяна Церахава — жонка сына былога спікера ўкраінскага парламента Уладзіміра Літвіна.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне19

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай13

Расія актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній1

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

У Белавежскай пушчы паставілі звяроў у міліцэйскай форме23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць