Свет

Згарэў найстарэйшы крыты прадуктовы рынак Парыжа

Крыты рынак чырвоных дзяцей у парыжскім квартале Марэ існаваў з 1615 года і славіўся перадусім вулічнай ежай.

Сваю назву (даслоўна — «Рынак чырвоных дзяцей») ён атрымаў дзякуючы чырвонаму адзенню, якое насілі сіроты з прытулку, што знаходзіўся непадалёк да 1772 года. Гэты рынак, вядомы сваёй вулічнай ежай, неаднаразова ўключалі ў дзясятку найлепшых у свеце, піша Бі-бі-сі.

Паводле паведамленняў французскіх СМІ, узгаранне пачалося каля трох гадзін ночы. Праз некалькі гадзін пажарныя ўсё яшчэ пралівалі вадой тлеючыя руіны. Прычына пажару пакуль не высветленая.

— Калі мы прыбылі, пажар ужо разгарэўся на поўную сілу: высокія языкі полымя ахапілі ўсю ўнутраную прастору крытага рынку, — паведаміў журналістам прадстаўнік пажарнай службы П'ер дэ Був'е.

Паводле яго слоў, «агонь знішчыў 1000 квадратных метраў».

«Рынак цалкам разбураны — ад яго і металічнай канструкцыі нічога не засталося. Галоўнай задачай ратавальнікаў было не дапусціць распаўсюджвання агню «на жылыя дамы і крамы, размешчаныя над рынкам», удакладніў пажарны.

Мэр цэнтральнага сектара Парыжа Арыэль Вейль, які прыбыў на месца здарэння раніцай, заявіў выданню Le Parisien: «Цяпер сёмая раніцы, пачынаюць падыходзіць людзі і гандляры: рынак Анфан-Руж знішчаны, ён згарэў дашчэнту».

«На шчасце, пажарныя прыбылі вельмі хутка, задзейнічаўшы шмат адзінак тэхнікі, да таго ж яны добра ведалі мясцовасць», — дадаў ён і адзначыў, што «найгоршага ўдалося пазбегнуць», бо агонь мог перакінуцца і на суседнія дамы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра6

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

У Белавежскай пушчы паставілі звяроў у міліцэйскай форме23

Расіяне ўсё больш купляюць беларускія халадзільнікі і пліты6

Протаіерэй Андрэй Лемяшонак паскардзіўся на праверкі. І назваў паездкі манашак Свята-Елісавецінскага манастыра па Еўропе «гераічнымі»12

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай36

На Камароўцы прадаюць беларускі батат

Зяленскі: Украіна правядзе выбары, калі Пуцін пагодзіцца на 60‑дзённае перамір'е14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра6

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць