«Сістэма абароны Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях». Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
У канцы XVIII стагоддзя Рэч Паспалітая і Вялікае Княства Літоўскае зніклі з палітычнай карты Еўропы. Многія лічаць, што пасля гэтага дзяржавы былі слабымі і не маглі сябе абараніць, але гэта ўяўленні пазнейшага часу. Пра гэта ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве, які з нядаўняга часу стаў ладзіць сустрэчы з беларускімі гісторыкамі ў рамках спецыяльнага праекта «Кава з гісторыкам», распавёў кандыдат гістарычных навук Мікола Волкаў.
У XVI—XVII стагоддзях ВКЛ у барацьбе з суседкамі здолела выбудаваць сістэму абароны і ўтрымліваць свае межы падчас ваенных канфліктаў. Яна грунтавалася не толькі на замках і зброі ў іх арсеналах, але і на правах жыхароў памежных зямель.
Пасля Люблінскай уніі 1569 г. фактычна ўся сістэма абароны ВКЛ была сканцэнтраваная на беларускіх землях і залежала ад пазіцыі беларусаў, калі казаць сучаснай тэрміналогіяй. У гэтым была яе сіла і слабасць.
Чытайце таксама:
«Замкі Беларусі: паміж сімвалізмам і вайной». Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
Кава з гісторыкам: Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ — відэалекцыя
Беларусь у Вялікай Паўночнай вайне 1700-1721 гадах. Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА
-
Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы
-
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
-
«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя
Каментары