Грамадства44

«Кажуць, што яна святая». Правілы жыцця Вольгі Залатар

Заўтра, 7 ліпеня, Вользе Залатар, актывістцы і маці пяці дзяцей са Ждановічаў пад Мінскам, спаўняецца 39 гадоў. Свой дзень нараджэння жанчына сустракае ў гомельскай калоніі, дзе адбывае прысуд па палітычным абвінавачванні. «Наша Ніва» пагутарыла з сябрамі Вольгі і прачытала лісты зняволенай, каб сфармуляваць правілы жыцця маці-гераіні.

Вольга Залатар. Фота з сямейнага архіва

«Хачу, каб паміж людзьмі пашыралася Божая любоў»

Вольга — маці пяцярых дзяцей, мае ад дзяржавы адпаведны ордэн. Зараз, як тлумачыць нам сяброўка палітзняволенай, ёй дзяцей вельмі не хапае. Жанчына хоча сама іх выхоўваць, займацца іх адукацыяй, укладаць у іх душу, бо яна кожнага нараджала з любоўю.

Дзяцей Вольга вельмі любіць і прыкладае шмат намаганняў, каб вырасціць іх дастойнымі людзьмі. Вось як пра гэта распавядае сяброўка жанчыны: «Для яе вельмі важна, каб яе дзеці ведалі родную мову і гісторыю, каб яны не выраслі проста сузіральнікамі і каб іх жыццё прайшло не проста так. Яшчэ яна жадае вырасціць дзяцей такімі ж, якая яна сама: добрымі, сумленнымі, такімі, хто ўмее любіць. Воля стараецца ўсебакова развіваць дзяцей, а таксама знайсці ў кожнага задаткі».

Яшчэ адна рыса палітзняволенай — яе адданасць каталіцкай веры. Жанчына верыць у Бога з дзяцінства і цвёрда выконвае дзесяць прыказанняў. У лістах яна піша, што Бог — гэта любоў: «Ён прабачае нам нашы недасканаласці і правіны, калі мы імкнёмся выпраўляцца».

Для Вольгі вера — гэта стрыжань, які ёй вельмі дапамагае цяпер. Яна ведае, што калі яна зараз там знаходзіцца, значыць, гэта для чагосьці патрэбна. Маўляў, гэтае выпрабаванне дадзена ёй для таго, каб яна стала мацнейшай, магчыма, пра нешта падумала.

Там няпроста, і вакол яе там складаныя людзі. Калі нехта з іх пачынае, напрыклад, лаяцца, Вольга моліцца, спрабуе сваёй верай і паводзінамі паказаць людзям, як сябе варта паводзіць: «У малітве я адчуваю яднанне з Айцом, выходзяць эмоцыі і наступае цішыня і спакой. Я давяраю Богу сваё жыццё і прашу яго дапамагчы найлепей выканаць яго волю праз справы і словы. Зараз я паўтараю пра сябе верш 14 Псальмы 26: «Май надзею на Госпада. Будзь мужны. Хай мацуецца сэрца тваё. Май надзею на Госпада».

Радзіма — гэта месца сілы для Вольгі, упэўненая яе сяброўка. Беларуска шмат ведае пра сваю краіну, вучылася ў гістарычным класе Ліцэя БДУ, мела добрых педагогаў. Больш за тое, яна шмат шукала ў архівах інфармацыю пра свае карані, бо хоча ведаць усё пра тое, адкуль яна.

А вось як пра гэта расказвае сама Вольга ў лістах: «Важна, што мы дакладна ведаем, чаго хочам. За сябе я магу сказаць, што хачу, каб паміж людзьмі пашыралася Божая любоў, каб множылася ўзаемапавага і ўмацоўвалася ўсведамленне адказнасці за свой лёс і за лёс сваёй краіны, каб людзі шкадавалі і падтрымлівалі адно аднаго і гуртаваліся для паляпшэння якасці свайго жыцця».

Любімым гістарычным персанажам жанчына называе Тадэвуша Касцюшку, але ж гэтым вялікім беларусам спіс важных для яе асобаў не абмяжоўваецца: «Таксама са школьных гадоў у мяне выклікалі павагу жонкі дзекабрыстаў, бо я жвава магла сабе ўявіць кантраст іх жыцця ў Пецярбургу і ў Сібіры. Вы маеце рацыю, што постаць Еўфрасінні Полацкай выклікае павагу і захапленне. Зараз жа найчасцей я звяртаюся да Святой Марыі. Яе давер Богу, пакора і неймаверная любоў да Бога і людзей натхняюць мяне і служаць мне прыкладам».

«Усё ў руках Божых, а ў Бога няма іншых рук, акрамя нашых»

Вольга адданая беларушчыне і ў тым, што датычыць мовы. Кожны ліст ад яе — па-беларуску. Сяброўка жанчыны распавядае, як тая прыйшла да беларускамоўнасці:

«Да 20 гадоў Воля была як усе, ведала беларускую мову толькі па школе ды ліцэі. А потым яна паехала ў Кіеў і пабачыла, што там вельмі шмат людзей размаўляе па-ўкраінску, яе гэта вельмі ўразіла. Яна думала пра тое, чаму ж у нашай краіне практычна не чуваць беларускую мову.

Пасля гэтага Вольга загаварыла па-беларуску і з таго часу ніколі не сыходзіла з гэтага шляху. Спачатку ведала не ўсё, але настойліва вывучала беларускую мову. Для яе гэта родная мова, на якой яна думае, хаця яна добра ведае і рускую мову, англійскую і іншыя. Дома яна гаворыць толькі па-беларуску».

Залатар мае ступень магістра сацыялогіі, і для яе гэта не нейкая фармальная адукацыя. Вольга шмат чытае і разважае ў лістах, у тым ліку і на тэмы, звязаныя з яе адукацыяй: «Ва ўніверсітэце я засвоіла важнае: меркаванне асобнага чалавека — суб’ектыўнае. Сацыялогія неабходная, каб вывучаць грамадскую думку, для стварэння аб’ектыўных ведаў аб стане грамадства. Адсутнасць магчымасцяў для незалежных ад уплыву пэўных зацікаўленых асоб даследаванняў пазбаўляе ўлады магчымасці прымаць узважаныя рашэнні. Узрастае валюнтарызм, які небяспечны стратай кантролю над працэсамі ў грамадстве».

Што да мараў, то яны ў палітзняволенай простыя і зразумелыя для кожнага, хто даўно знаходзіцца далёка ад родных і сяброў:

«Я часта ўяўляю, як мы збіраемся за вялікім сталом, які ломіцца ад ласункаў, садавіны, над сталом — водар гарбаты з зёлак і кавы. Вельмі хочацца, каб жыццё напоўнілася сустрэчамі, радасцю і энергіяй.

Усё ў руках Божых, а ў Бога няма іншых рук, акрамя нашых. Ніхто за нас не вырашыць нашы праблемы, зараз самы час, каб прымаць рашэнні і дзейнічаць. Толькі нам вырашаць, дзе нам жыць, як нам жыць, з кім нам жыць і кім быць. А быць трэба самімі сабой, што вельмі няпроста».

Пытаемся ў сяброўкі пра характар Вольгі і бачым партрэт адданай хрысціянкі: «Воля вельмі цэніць праўду і не любіць хлусню. Для яе важная любоў: любоў да Бога, да сям’і, таксама важная справядлівасць, вернасць. Яна не можа жыць без дапамогі іншым людзям: пабачыць праблему — не пройдзе міма. З дзяцінства была на баку слабых і заўсёды падтрымлівала, калі ў яе класе некага крыўдзілі. У яе разуменні кожны чалавек — гэта асоба.

Ёй трэба зносіны з людзьмі, камунікацыя, яна вельмі любіла арганізоўваць святы. З іншага боку, калі пасля пратэстаў людзі пачалі масава трапляць на Акрэсціна, Воля амаль не спала. Яна сядзела там, дапамагала людзям, бо бачыла іх вочы, напоўненыя болем.

Прыходзіла дахаты, спала пару гадзін і ехала зноў пад Акрэсціна, бо там стаялі людзі, якія не ведалі, дзе іх родныя. А потым хадзіла па судах і зноў дапамагала сваякам затрыманых, бо навокал было вельмі шмат несправядлівасці.

Фота: Tut.by

Зараз яна не трымае ні на кога злосці. Часта пісала, маўляў, трэба маліцца, каб у нас усталяваўся мір, каб людзі памірыліся і не было расколу ў грамадстве. Заўсёды просіць маліцца і за тых, хто на адным боку, і за тых, хто на іншым, бо гэта патрэбнае і тым, і іншым. Людзі, якія з ёй сядзелі, кажуць, што яна нібыта святая».

Палітзняволеная вельмі любіць вандраваць. І зараз, калі падарожжы для яе недасягальныя, Вольга просіць усіх, хто піша пра свае паездкі ў сацсетках, дадаваць да запісаў хэштэг #Волявандруе.

Чытайце таксама:

«Не адмаўляў увогуле нікому, пабачыўшы 10 жніўня жудасную карціну ў Бальніцы хуткай дапамогі». Вялікая гутарка з адвакатам Андрэем Мачалавым

«Па яго прыйшоў ГУБАЗіК, па яго маму — КДБ». Расказваем, як беларусы становяцца тэрарыстамі

Каментары4

  • Glori_Mundis
    07.07.2022
    Дзякуй НН, што адкрылі каментары. Як усе роуна той Свет адсунуу́ся - цяпен ізноу́ мы усе разам
  • Зьнічка
    07.07.2022
    Вольга, моцы вам
  • American
    07.07.2022
    Не принимаю никаких обьяснений почему такие люди как Ольга находятся в тюрьме, почему достойные и смелые гибнут в кровавой войне развязанной рускими, кроме как зло в разных формах правит на земле и его сторонники...

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны31

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →