Грамадства1010

«Дагаварыць ёй не далі». У ААН узніклі пытанні да прыгожага даклада беларускай чыноўніцы

12 ліпеня ў Нью-Ёрку афіцыйная прадстаўніца беларускага МЗС і рух за свабодныя выбары прэзентавалі ААН даклады па сітуацыі ў краіне. Карцінкі моцна адрозніваліся.

Ірына Вялічка

На пасяджэнні начальніца галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Ірына Вялічка зачытала афіцыйны даклад (Добраахвотная нацыянальная справаздача). У ім — прыгожая карцінка таго, як Беларусь рэалізуе мэты ўстойлівага развіцця.

Затым слова ўзяла Настасся Касцюгова — менеджарка стратэгічнай камунікацыі Офіса Ціханоўскай і дачка палітзняволенага палітолага Валерыі Касцюговай.

«Я паказала на шэраг рэчаў, якія паважаная выступоўца чамусьці забылася згадаць: напрыклад, колькасць палітвязняў, ліквідаваныя НДА, смяротнае пакаранне і многія іншыя сістэматычныя парушэнні правоў чалавека.

Таксама я паказала альтэрнатыўную справаздачу, якая падрыхтаваная ў супрацоўніцтве з НДА і незалежнымі экспертамі, у якой адлюстраваная рэальная сітуацыя ў Беларусі. Пасля гэтага выступу зала прыкметна ажывілася», — падзялілася дэталямі пасяджэння ў сацсетках Касцюгова.

Настасся Касцюгова (злева). Фота: Інстаграм Касцюговай

Па яе словах, прадстаўнік ЕС таксама быў вельмі збянтэжаны афіцыйнай прэзентацыяй і задаў шэраг пытанняў пра рэальную сітуацыю ў краіне.

На што Ірына Вялічка папракнула парушэннем правоў чалавека сам Еўрасаюз. 

«Наша прапанова Еўрапейскаму саюзу — не перакладваць свае праблемы на плечы Беларусі. У Беларусі працуюць», — адрэагавала чыноўніца.

Як паведамляе Офіс Ціханоўскай, у прадстаўніцы МЗС пасля гэтага забралі слова.

«Дагаварыць ёй не далі, што адбываецца ў ААН вельмі рэдка. Увогуле, даклад МЗС пайшоў не па плане, як, на жаль, і ўстойлівае развіццё Беларусі пасля 2020-га года», — заўважае Настасся Касцюгова.

Каментары10

  • Ром
    13.07.2022
    То есть а устоиливае развицце да 2020 значыть было??? Ну получи..
  • Пціч
    13.07.2022
    І патрэбна тэрмінова браць на ўзбраенне беларускую мову, інакш уся дзейнасць г.з. улады ў выгнанні выглядае проста ганебна. Весці свой тлг-канал па беларуску можна. Лёгка.
  • Сара
    13.07.2022
    Пціч, нажаль, 28 гадоў знішчэння беларушчыны не прайшлі дарма. Весці можна, але які мэсэдж вы жадаеце даслаць? 99% адсоткаў нават прыхільнікаў змены рэжыму размаляе па-руску. Гэта дадзена, і з гэтым трэба лічыцца, каб не знайсці сабе аднойчы у выдуманным свеце з выдуманнымі прыхільнікамі якіх няма.
    P.S. Вы самі чамусьці называеце іх уладай у выгнанні - пра гэта я і казала вышэй, добры прыклад стварэння вакол сабе маленькага утульнага сусвету адарваўшыся ад рэчаіснасці. 

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу73

Грамадствадапоўнена73

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку2

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план12

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках5

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён6

Навукоўцы выпадкова адкрылі новы стан матэрыі — ні цвёрды, ні вадкі3

3‑гадовы індыец стаў самым маладым рэйтынгавым шахматыстам свету

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі25

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу73

Грамадствадапоўнена73

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць