Эканоміка

Міжнароднае агенцтва Fitch адклікала рэйтынгі трох беларускіх кампаній

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings адклікала рэйтынг фінансавай устойлівасці страхоўшчыкаў (IFS) беларускіх страхавых кампаній. Прычына — адсутнасць дастатковага доступу да інфармацыі для падтрымання рэйтынгаў.

Fitch больш не будзе прадастаўляць рэйтынгі або аналітыку па трох беларускіх страхавых кампаніях, удакладняюць у агенцтве. Гаворка ідзе пра «Беларускую нацыянальную перастраховачную арганізацыю», «Белдзяржстрах» і «Экспартна-імпартную страхавую кампанію».

Раней агенцтва Fitch панізіла доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі ў замежнай валюце з узроўню ССС да пераддэфолтнага С, што азначае або пачатак дэфолту, або працэсу, падобнага да дэфолту, або бяздзейнасць эмітэнта. Так агенцтва адрэагавала на нядаўняе рашэнне беларускага ўрада і Мінфіна выконваць абавязацельствы па еўрааблігацыях у беларускіх рублях.

Пазней беларускі Мінфін адрэагаваў на паніжэнне доўгатэрміновага рэйтынгу, заявіўшы, што гэта суб'ектыўнае рашэнне.

Moody's аб'явіла пра дэфолт Беларусі па еўрааблігацыях

Каментары

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць