Усяго патроху55

Македонец правёў 18 гадзін у адкрытым моры, трымаючыся за надзіманы мячык

11 ліпеня ратавальнікі з Грэцыі знайшлі ў адкрытым моры раней зніклага турыста з Паўночнай Македоніі. Мужчына правёў у вадзе больш за 18 гадзін. Пратрымацца яму дапамог мяч, які выпадкова праплываў міма яго, пераадолеўшы перад тым каля 130 кіламетраў.

Цудам уратаваны Іван з Паўночнай Македоніі. Фота: Newsflash

30-гадовы Іван адпачываў на пляжы паўвострава Касандра ў Грэцыі, калі яго і яшчэ двух мужчын знесла ў мора моцнай хваляй. Паводле інфармацыі ратавальнікаў, Івану ўдалося ўтрымацца на вадзе, але супраціўляцца адліўнай плыні ён не змог і неўзабаве апынуўся ў адкрытым моры.

Сябры турыстаў паведамілі пра знікненне мужчын у службу выратавання, але ёй, каб прыйсці на дапамогу, спатрэбіўся час.

Каля Івана ж, які апынуўся ў крытычнай сітуацыі, праплываў каляровы надзіманы мячык. І хоць ён, па словах македонца, быў напалову садзьмутым, гэта ўсё адно дапамагло яму пратрымацца на вадзе амаль 19 гадзін, пакуль зніклага турыста не адшукалі ратавальнікі. Таксама яны знайшлі яшчэ аднаго мужчыну, а вось трэцяга сябра знайсці пакуль не ўдалося — ён усё яшчэ лічыцца зніклым без вестак.

Гісторыю шырока асвятлялі грэчаскія СМІ, і ў нейкі момант на сюжэт пра Івана на мясцовым тэлебачанні наткнулася мама хлопчыкаў, якія згубілі мяч. Яна пазнала цацку і паведаміла, што яе дзеці, 11-гадовы Трыфан і шасцігадовы Танос, страцілі мячык 30 чэрвеня, гуляючы на востраве Лемнас.

Лемнас знаходзіцца прыкладна за 130 кіламетрах ад месца выратавання турыста, але за паўтара тыдні мяч аднесла плынню на захад, бліжэй да паўвострава.

Каментары5

  • Inte
    17.07.2022
    Загрязнение моря пластиком нарушает природный ход событий для его обитателей
  • Inte
    17.07.2022
    Какие страны, такие и приключения. У них море, мячик. У нас менты, Окрестина
  • а в греческом зале а в греческом зале...Фота: Newsflash
    17.07.2022
    блин. ну в подлинность истории может и верю. но
    зачем на фото такой фотошоп?

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе невядомыя скралі грузавік з 12 тонамі батончыкаў KitKat2

У Магілёве 17‑гадовы матацыкліст трапіў у рэанімацыю пасля сутыкнення з машынай ВІДЭА

На Блізкі Усход прыбыў дэсантны карабель з амерыканскімі марскімі пехацінцамі2

Орбан на перадвыбарчым мітынгу сарваўся і накрычаў на пратэстоўцаў3

Трамп хоча пазбавіць права голасу ў НАТА тыя краіны, якія трацяць на абарону менш за 5% ВУП12

Грошы беларуса 10 гадоў ляжалі ў банку на дэпазіце. Што з імі стала за гэты час?9

У Гродне цягнік збіў жанчыну, якая ішла цераз рэйкі ў навушніках3

У Пружанскім раёне падчас пажару згарэлі 18 будынкаў

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць