Меркаванні88

Дынастычны шлюб

Сустрэча Лукашэнкі з Грыбаўскайтэ ў Вільні мусіць выклікаць у сталіцах суседніх дзяржаваў пярэпалах. Фельетон Лёліка Ушкіна.

Сустрэча Лукашэнкі з Грыбаўскайтэ ў Вільні мусіць выклікаць у сталіцах суседніх дзяржаваў пярэпалах. Фельетон Лёліка Ушкіна.

— Яраслаў, шо такэ? Чаго Вы нас пазвалі? — спытаў Віктар.

Тое ж нямое пытанне чыталася і ў вачах Дзмітрыя, які, адкінуўшы геапалітычную лінію, упершыню ў жыцці быў згодны з украінскім калегам. Нечаканы званок з Варшавы з просьбай як найхутчэй прыехаць на трохбаковую сустрэчу выглядаў дзіўна.

— Спакойне, каледзы, спакойне, — утаймоўваў эмоцыі гаспадар. — Вы ведаеце, што наш сусед едзе ў Вільню? Ведаеце, што ён будзе там сустракацца з Даляй?

— І шо? Я з ёй таксама сустракаўся некалі.

— Як гэта шо?! — сарваўся Яраслаў. — Паглядзі на сябе — прыкладны сем’янін, жонка і дзяцей пяцёра! А ён — вольны казак! Спартсмен! Хакеіст!

— Хм, і Даля таксама спортам захапляецца… — прыгадаў Дзмітрый. — Каратэ… Амаль як наш Уладзімір Уладзіміравіч… Няўжо вы думаеце, што Аляксандр з Даляй…

— Сто працэнтаў! Уяўляеце, што будзе, калі гэтых дваіх пакінуць на перамовы за зачыненымі дзвярыма?! Дынастычны шлюб! Фактычнае аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага! — Яраслаў цяжка бразнуў аб стол гістарычным атласам. — Глядзі, Віця: пачатак пятнаццатага стагоддзя. Ля Крыма паўднёвая мяжа! А ты, Дзмітрый, нядаўна «Расія, наперад» пісаў? Ды твой перад будзе за Старадубам, калі ім не перашкодзіць!

— Ой-ё-ёй… Пры яго адносінах з Бенедыктам, праз паўгода наш сусед з вялікага князя зробіцца каралём, — асэнсаваў сур’ёзнасць сітуацыі Дзмітрый. — Можа, Вы, Яраслаў, карону… як мінулы раз?..

— Куды там! Свой жа Туск закладзе прэсе!

— І шо рабыты?

— Можа, палоній? — Дзмітрый быў выхаваны ў рэчышчы палітычнай культуры, схільнай да простых і эфектыўных метадаў.

Яраслаў адмоўна паківаў галавою.

— Трэба проста не дапусціць, каб амур выпусціў сваю стралу. Будзе дастаткова, калі мы задурым Далі галаву нейкай іншай кандыдатурай. Уся ў марах пра прынца, яна нават увагі не зверне на волата постсавецкай інтэграцыі… Давай, Дзмітрый, ты самы малады. Звані. Пляці ўсякую любоўную лабуду. Вось нумар…

— Пачакайце. Мне трэба параіцца (Дзмітрый тэлефануе). Алё? Уладзімір Уладзіміравіч? А, вы чулі… Не, на палоній не пагаджаюцца. Дык можна? А жонка? А, не лічыцца… Ну, усё — да сувязі.

Дзмітрый узяў паперку з нумарам і пачаў зноў ціскаць кнопкі на мабіле. Завісла трывожнае маўчанне.

— Алё? Ну, прывітаннейка, прыгажуня... Ой! Прабачце… а з кім я размаўляю? З кім? З Сашам?!

— Матка боска, — збялеў Яраслаў.

— Прабачце, а… што Вы там робіце? — асцярожна запытаў Дзмітрый. — Што? Жывяце са сваёй жонкай?!..

— Спазніліся, — Віктар закрыў твар рукамі. Яму ўявіўся ўваход войскаў Альгерда Гедымінавіча ў Кіеў.

— Дамаўляйся, — зашаптаў Яраслаў. — Абяцай усё, што заўгодна.

Дзмітрый выдыхнуў:

— Слухайце, Шура, давайце без эмоцый. Мы разумеем, што ў ВКЛ ёсць абгрунтаваныя тэрытарыяльныя прэтэнзіі. Аднак мы мусім шукаць кампраміс у рамках Хельсінскіх дамоў, о’кей? Калі вы не будзеце патрабаваць Смаленск і Мажайск, мы гатовыя вызнаць вашы інтарэсы ў Курляндыі і аддаць два раёны Бранскай вобласці.

—А мы — Чарнобыль! — дадаў Віктар.

— Што? — Дзмітрый апусціў мабілу.

— Ну?!

— Сказаў, што нумарам памыліліся…

Змоўшчыкі ўздыхнулі з палёгкай.

Дзмітрый зноў пачаў ціскаць кнопкі на тэлефоне. Але гэтым разам абанент быў недаступны.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі2

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

У Расіі пачалі рыхтаваць насельніцтва да прызнання немагчымасці перамогі над Украінай23

Крык хлопчыка ў Копішчы аб’яднаў двор6

У Беларусі хочуць дазволіць замежным грамадзянам служыць у войску па кантракце39

Пад Мінскам прадаюць дом з уласнай прыстанню. Ёсць і вінны склеп. Пра цану можна паспрачацца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі2

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць