Вайна11

Зяленскі пра абстрэл Адэскага порта: Расія будзе знаходзіць шляхі не выконваць абяцанні

Прэзідэнт Украіны пракаментаваў сённяшні ракетны ўдар па Адэскім порце. Ён падкрэсліў, што гэта здарылася менш чым праз суткі пасля дамоўленасцей у Стамбуле аб экспарце ўкраінскага збожжа.

«Гэта сведчыць толькі пра адно: што б ні казала і абяцала Расія, яна будзе знаходзіць шляхі, як гэта не выконваць. Геапалітычна, зброяй, крывава ці не, але ў яе ёсць некалькі вектараў, якімі яна заўсёды дзейнічае», — сказаў Зяленскі ў Кіеве на сустрэчы з дэлегацыяй Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША.

Таксама прэзідэнт Украіны падзякаваў ЗША за абвешчаны нядаўна пакет дапамогі ў галіне бяспекі і падкрэсліў, што краіне асабліва патрэбны пускавыя ўстаноўкі HIMARS, снарады і беспілотныя лятальныя апараты.

Зяленскі праінфармаваў дэлегацыю Палаты прадстаўнікоў пра работу па пасляваенным аднаўленні Украіны, першым этапам якой з'яўляецца рэалізацыя Fast Recovery Plan — плана хуткага аднаўлення разбуранай жыллёвай, адукацыйнай, медыцынскай інфраструктуры.

«Звяртаемся да нашых партнёраў, у тым ліку Злучаных Штатаў, з прапановай ужо зараз прыняць актыўны ўдзел у выкананні гэтага амбіцыйнага, але вельмі важнага праекта», — цытуе прэзідэнта Украіны яго прэс-служба.

Каментары1

  • Цейс
    23.07.2022
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта32

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане4

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю23

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць