Вайна

Вайсковы эксперт Жданаў пра перспектывы адваявання Херсона: Сучаснае контрнаступленне — не абавязкова атака ў лоб

Учора ўначы ўкраінскія войскі нанеслі чарговы ўдар па Антонаўскім мосце ў Херсоне, па ім было выпушчана больш за дзесяць ракет з установак HIMARS. З-за значных пашкоджанняў зараз мост зачынены для праезду нават легкавога аўтатранспарту. Антонаўскі мост злучае правы бераг Дняпра, на якім размешчаны Херсон, з левабярэжнай часткай Херсонскай вобласці. У чым важнасць Антонаўскага і двух іншых мастоў праз Дняпро? І ці можа пасля пашкоджання мастоў амаль тысячная групоўка расійскіх войскаў апынуцца ў акружэнні на правым беразе Дняпра? Пра гэта Радыё Свабода запыталася ў вайсковага эксперта, палкоўніка запасу Узброеных сілаў Украіны Алега Жданава.

Яшчэ цэлы Антонаўскі мост у Херсоне

— Херсон знаходзіцца на правым беразе, і мы вядзем гаворку пра аператыўнае акружэнне групоўкі войскаў Расіі, то-бок гэта крыварожскі і херсонскі напрамкі. Гэта можна лічыць такім аператыўным акружэннем, таму што гэтыя два масты, дакладней, тры — адзін чыгуначны і два аўтамабільных, гэта адзіныя ланцужкі, па якіх можна ажыццяўляць усю лагістыку групоўкі расійскіх войскаў на правым беразе. З іх узяццем пад агнявы кантроль стала зразумела, што далейшае забеспячэнне гэтых войскаў расійскіх практычна немагчымае.

— Ва ўмовах, калі расійская армія губляе кантроль над стратэгічна важнымі лагістычнымі і транспартнымі шляхамі, ці можна сцвярджаць пра пачатак паспяховага контрнаступлення Узброеных сілаў Украіны на паўднёвым кірунку?

— У сучаснай вайне контрнаступленне — гэта паняцце даволі абстрактнае. Калі мы абяскроўліваем групоўку, пазбаўляем яе магчымасці забеспячэння боепрыпасамі, палівам, харчаваннем, асабовым складам, тэхнікай, то гэта параўнальна з такім, я б сказаў, камбінаваным контрнаступленнем. Войскі не могуць абараняцца, таму будуць вымушаныя адступаць або здавацца. Вось гэта і можна назваць сучасным контрнаступленнем. Не абавязкова гэта павінна быць атака ў лоб.

— У верасні Масква плануе правесці рэферэндум аб далучэнні да Расіі захопленых на поўдні Украіны тэрыторый. Ці зможа да гэтага часу ўкраінская армія вызваліць, у прыватнасці, Херсон?

— Усё будзе залежаць ад інтэнсіўнасці нанясення агнявога паражэння гэтым войскам. Калі групоўка будзе раставаць даволі хутка, мы будзем інтэнсіўна наносіць агнявыя ўдары, то, у прынцыпе, так. А з іншага боку, трэба разумець, што правядзенне рэферэндуму без спынення агню практычна немагчымае. Нават у Расіі нельга будзе легітымізаваць гэты рэферэндум, калі ён будзе праводзіцца падчас баявых дзеянняў. Вось менавіта таму Расія цяпер прадпрымае любыя намаганні для таго, каб прымусіць нас пайсці на спыненне агню.

— Расійскае камандаванне, паводле звестак брытанскай разведкі, сутыкнулася з дылемай: альбо забяспечыць наступленне сваіх войскаў у Данецкай вобласці, альбо ўзмацніць абарону на поўдні Украіны. На вашу думку, якім будзе іх рашэнне?

— Яны цяпер спрабуюць з Крыма выцягнуць усё, што ёсць там, з Бярдзянска, з Марыупаля таксама зняць усё, што ёсць, і хацелі гэта перакінуць у Херсон. Мы ударам па Антонаўскім мосце перашкодзілі гэтаму перакіданню. Але я думаю, што Расія будзе цягнуць два напрамкі. Яны не могуць пакінуць Данецкую вобласць, таму што гэта палітычная задача, пастаўленая Пуціным, і там яны будуць біцца столькі, колькі змогуць. Але ўзмацніць ніводзін з кірункаў яны практычна сёння не могуць, таму што нельга разарвацца і цягнуць два напрамкі адначасова.

Я думаю, у гэтым і будзе наша перавага, што яны будуць выконваць у першую чаргу палітычную задачу ў Данецкай вобласці і будуць нейкімі намаганнямі спрабаваць выканаць задачу па абароне Херсона.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў27

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць