Грамадства11

Жыхара Брэста асудзілі на 2,5 года калоніі за жаданне стаць добраахвотнікам ва Украіне 

У Брэсцкім абласным судзе адбыўся першы суд за «замах на ўдзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы» (ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса). Абвінавачаны — 37-гадовы жыхар Брэста Сяргей Вайцюк. Гэта першы чалавек у Беларусі, якога асудзілі за тое, што хацеў стаць добраахвотнікам ва Украіне пасля 24 лютага 2022 года, піша «Вясна».

Паводле версіі абвінавачвання, Вайцюк у сярэдзіне красавіка адправіўся на таксі ў Маларыцкі раён, у памежную зону да дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь з Украінай. Прыбыўшы на месца, абвінавачаны спрабаваў перасячы мяжу ў напрамку Украіны, у тым ліку па-за ўстаноўленым пунктам пропуску, аднак не давёў свой намер да канца, паколькі быў затрыманы праваахоўнымі органамі.

Суддзя Святлана Крамянёўская прызначыла яму 2,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — менавіта такое пакаранне прасіў пракурор Аляксандр Богуш.

Каментары1

  • Васiль
    29.07.2022
    А за развязыанне вайны з Беларусi пуцiнскiм падсцiлкам чакае растрэл.i iм адступаць няма куды ў сваiх злачынствах супраць беларусаў i беларускай дзяржавы.
    Працягнуцца тэрарыстычныя абстрэлы Украiнскай зямлi i забойствы людзей, УСУ нанясуць знiшчальныя удары у адказ.

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў9

Беларус паўгода спрабаваў вярнуць больш за 6 тысяч еўра, якія заплаціў за часовы ўвоз машыны на польскіх нумарах3

Цана расійскай нафты на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе падскочыла да $110 за бараль4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць