Свет22

У Расіі зʼявяцца аналагі савецкай «Бярозкі» — крамы для эліты з дэфіцытнымі таварамі

У Расіі зʼявяцца магазіны бязмытнага гандлю, доступ у якія будуць мець толькі дыпламаты. Іх ужо параўноўваюць з савецкімі «Бярозкамі». На фоне ўварвання ва Украіну Расію пакінулі дзясяткі найбуйнейшых брэндаў, а фірмовыя крамы былі вымушаныя закрыцца з-за збою ланцужкоў паставак і салідарнасці з украінскім народам, піша BBC.

У канцы 80-х гадоў крамы «Бярозка» былі ліквідаваныя. Фота: sovietpostcards.org

У Маскве і Пецярбургу адкрыюць крамы бязмытнага гандлю, якія будуць абслугоўваць дыпламатаў, консулаў і іх семʼі, а таксама супрацоўнікаў міжнародных арганізацый, размешчаных у Расіі, напісала ў сераду «Парламенцкая газета». Выданне першае правяло аналогію — у СССР была сетка магазінаў «Бярозка».

Аднак «Бярозка», у якой за валюту і чэкі маглі купляць дэфіцытныя тавары іншаземцы, а таксама дыпламатычныя і ваенныя спецыялісты, ўяўляла сабой разгалінаваную сетку.

Мяркуючы па пастанове ўрада, на якую спасылаецца «Парламенцкая газета», у цяперашніх рэаліях размова ідзе пакуль толькі аб двух магазінах — у Маскве і ў Пецярбургу.

Аднак выданне падае гэта як зʼяву і не баіцца пісаць у загалоўку: «У Расіі зʼявяцца магазіны, недаступныя для простых грамадзян».

Крамы будуць працаваць у рэжыме duty free. Прадаваць будуць алкаголь, тытунь, парфумерыю і касметыку, кандытарскія тавары, ювелірныя вырабы, смартфоны, гадзіннікі.

Усе пералічаныя групы тавараў пацярпелі пасля рашэння найбуйных сусветных кампаній пакінуць Расію ў адказ на ўварванне ва Украіну. У ліпені аб канчатковым рашэнні спыніць бізнэс у краіне абвясціла кампанія Philip Morris — вытворца Marlboro, які ў савецкія гады можна было купіць толькі ў «Бярозцы». У канцы чэрвеня аб сыходзе абвясціла кампанія Diageo — вытворца Johnnie Walker.

Расійскія крамы электронікі пачалі прадаваць ужываныя смартфоны. Папулярная сетка крам адзення H&M у жніўні часова адкрыла крамы, зачыненыя ў сакавіку пасля ўварвання, каб распрадаць рэшткі і сысці з расійскага рынка. У магазіны выстраіліся вялізныя чэргі.

На гэтым фоне навіна пра аналаг «Бярозкі» стала хутка распаўсюджвацца ў расійскіх СМІ.

«Гэтыя гандлёвыя кропкі даюць магчымасць дыпламатам свабодна купляць тавары, якія яны не могуць завезці або купіць у краіне знаходжання», — прызнаў у размове з «Парламенцкай газетай» намеснік старшыні камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Уладзімір Джабараў.

Купіць тавары ў крамах бязмытнага гандлю можна будзе толькі ў розніцу і пры прадʼяўленні дакументаў, якія пацвярджаюць службовае становішча і акрэдытацыю пры МЗС Расіі, папярэджвае выданне. Дыпламатам дазволілі аплачваць тавар не толькі рублямі, але доларамі і еўра.

З самага пачатку знаходжання Уладзіміра Пуціна ва ўладзе яго эпоху прынята характарызаваць як «спробу аднаўлення Савецкага Саюза». Аднак, мабыць, толькі ў апошнія месяцы параўнанне з СССР стала такім відавочным.

Каментары2

  • Алесь
    03.08.2022
    Народ и партия едины,
    раздельны только магазины
  • Чел
    04.08.2022
    Ну они же хотели в совок! Кушайте, не обляпайтесь.

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам20

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі7

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі33

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам20

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць