Грамадства2323

Ідэолага рэпрэсій генерала Арчакова адправілі ў адстаўку, як толькі ён дасягнуў пенсійнага ўзросту. А сям'я заняла паказальную пазіцыю

За што знялі аднаго з «ястрабаў» лукашэнкаўскага рэжыму, народжанага ў Расіі куратара спецслужбаў, арганізатара тэрору 2020—2022 гадоў генерала Уладзіміра Арчакова?

Стала вядома, што генерала Уладзіміра Арчакова, намесніка сакратара Рады Бяспекі, знялі з пасады — адпаведнае рашэнне апублікавана сёння ноччу на pravo.by. 

Генерал-маёр Арчакоў — заўважная фігура. У Радзе бяспекі ён служыў з 2014 года, да таго — узначальваў КДБ па Віцебскай вобласці. 

Родам з Екацярынбурга, гэты спецслужбіст бескампрамісна змагаўся не толькі з людзьмі іншых палітычных поглядаў, але і з гісторыяй Беларусі. 

Чытайце таксама: Гісторыкі называюць здрадай Беларусі тое, што пішацца пра гістарычную памяць пад кіраўніцтвам Арчакова

Ëн публічна намякаў на перспектыву смерцяў палітычных дзеячаў эміграцыі ў аўтакатастрофах, даваў рэкамендацыі для прасоўвання па кар'ернай лесвіцы душыцелям з душыцеляў. Але яго знялі. 

Суразмоўцы «Нашай Нівы» лічаць, што апошнія два гады генерал «адбываў нумар», бо не з рукі было выганяць заслужанага для сістэмы чалавека да генеральскай пенсіі — Арчакоў нарадзіўся ў 1967 годзе. Сёлета яму споўнілася 55 год — узрост для генерала, пасля якога далейшы кантракт працягваецца толькі ўказам Лукашэнкі. 

Арчакову кантракт працягнуць маглі, але не працягнулі.

Фота: прэс-службы ДПК

Людзі з сілавых структур адной з прычын называюць правал «Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі», якую распрацоўваў Арчакоў.

На прэзентацыі сваёй канцэпцыі генерал казаў наступнае: «Для Беларусі важна абараняць сферу сэнсаў, таму мы прытрымліваемся менавіта такой мадэлі. У канцэпцыі вылучаны тры кірункі ў забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі: сфера сэнсаў, абарона інфармсетак і абарона інфармрэсурсаў», — цытавала Арчакова БелТА. 

Сам Арчакоў напісаў сакрэтную дысертацыю (ёсць від навуковых работ з грыфам сакрэтнасці) па тэме «Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі». За гэта ён атрымаў навуковае званне. 

«У Радзе бяспекі з «канцэпцыяй інфармацыйнай бяспекі» насіліся як з пісанай торбай: патрацілі гады, процьму сродкаў, прыцягнулі сотні «экспертаў», з помпай прэзентавалі дзясяткі старонак выніковага тэксту, а што аказалася? — кажа назіральнік. — А аказалася, што ў «сферы сэнсаў» пара пацаноў з Варшавы (маецца на ўвазе рэдактары «Нехта» — НН) выкачалі ў лужыне і генералаў Рады бяспекі, і «майстроў слова» з Макаёнка і Камуністычнай. А адносна «абароны рэсурсаў» — праціўнікі дыктатуры скралі амаль усе базы даных, якія толькі ёсць. І перадалі Байполу», — дадаў чалавек, знаёмы з генералам.

Ёсць і другі аспект, мяркуюць назіральнікі. Паводле словаў калег, у сістэме ў цэлым узяты курс на звальненне ўсіх ідэолагаў, якія, на думку Аляксандра Лукашэнкі, «правалілі 2020 год»: звольненыя ідэолагі Адміністрацыі прэзідэнта, ідэолагі выканкамаў. Цяпер прыйшла чарга генералаў Рады бяспекі. 

«Нашай Ніве» стаў вядомы і паказальны факт. Родныя генерала не падтрымлівалі таго, што ён рабіў, і падчас падзей 2020—2022 гадоў былі на баку беларускага народа. 

Каментары23

  • Салампапалам
    05.08.2022
    Звольнілі яго таму, что нквдшнафашысцкая сістэма ўлады з пачатку 20 стагоддзя нічога новага прыдумаць не ў стане. Гэтага звольніць, таго забіць, трэцяга саслаць, чацвёртага ў шпіёны запісаць. Гэта вам не айфоны-плафоны распрацоўваць. Век інтэрнэта яшчэ намыліць пысы аматарам забіваць і гвалціць людзей. Хто гэтага не разумее, той і атрымае.
  • сэм
    05.08.2022
    Хто падсунуў Лукашэнку гэтых недацёп з Расеі?
  • Уладзімір
    05.08.2022
    У сваей барацьбе з усім беларускім такія "грамадзяне РБ", на жаль, дасягнулі немалых поспехаў (Лукашэнка і яго народзец ім гэта дазволілі). 
    Гэты генерал таксама заслугоўвае ордэн ад маскоўскага Крэмля.
    P.S. Гэта сумная іронія. 

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?24

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?24

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць