Калі ў Мінску адключаць ваду, можна будзе даведвацца праз рассылку
Жыхары Мінска цяпер будуць больш аператыўна даведвацца аб адключэнні вады. Карыстальнікі могуць падпісацца на рассылку і атрымліваць актуальную інфармацыю праз тэлеграм або па SMS, паведамляе тэлеграм-канал ЖКГ Мінска.

«Мінскводаканал» распрацаваў сістэму аўтапаведамленняў, якія будуць прыходзіць за трое сутак да планавага адключэння і аператыўна па факце пры аварыйных перакрыццях водазабеспячэння.
Каб атрымліваць аўтаінфармаванне, трэба перайсці па гэтай спасылцы і выбраць зручны для сябе спосаб інфармавання аб перабоях у водазабеспячэнні: праз SMS ці чат-бот @minskvodokanal_bot у тэлеграме.
-
«Ніхто не ведае, ці зможа здрадзіць блізкім людзям, калі пачнуць біць токам». Дудзінскі — пра свой новы раман, дабро і зло
-
Палітвязень Вацлаў Арэшка сустрэў за кратамі 71‑ы дзень нараджэння. Калядную паштоўку яму візуальна апісвалі іншыя
-
Святлана Ціханоўская паведаміла літоўскім парламентарыям пра рашэнне пераехаць у Польшчу
Каментары