Грамадства11

Жыхара Калінкавічаў будуць судзіць за фота вайсковай тэхнікі. Яму пагражае да сямі гадоў зняволення

Пракуратура Гомельскай вобласці перадала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 33-гадовага жыхара Калінкавічаў. Яго абвінавачваюць у перадачы здымкаў расійскай вайсковай тэхнікі «экстрэмісцкаму» тэлеграм-каналу і ў закліках да парушэння працы чыгункі на пачатку вайны з Украінай.

Пра гэта паведамляе прэс-служба пракуратуры

Паводле матэрыялаў справы, у канцы лютага 2022 года мужчына размясціў інфармацыйнае відэа ў тэлеграм-канале (напэўна, чаце), які прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». У відэа былі рэкамендацыі па парушэнні працы чыгункі і сілавых органаў. Такім чынам, паводле абвінавачвання, мужчына заклікаў да такіх дзеянняў і арганізоўваў іх.

Акрамя таго, у лютым-сакавіку мужчына рабіў фота і відэа вайсковай тэхнікі, транспарту і розных аб'ектаў у Калінкавічах і іншых месцах Беларусі, а таксама зафіксаваў маршрут перамяшчэння вайсковых калон па вуліцах і трасах Гомельскай вобласці.

«Для забеспячэння дзейнасці тэлеграм-канала, інфармацыйная прадукцыя якога прызнаная судом экстрэмісцкімі матэрыяламі, размясціў на ім атрыманыя файлы ў выглядзе паведамленняў», — паведамляе Генпракуратура.

Абвінавачванне жыхару Калінкавічаў было прад'яўленае па ч. 1 арт. 342 КК аб арганізацыі і закліках да актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і па ч. 1 і 2 арт. 361-4 аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Справу расследаваў раённы СК.

Цяпер матэрыялы перададзеныя ў суд. Мужчына застаецца пад вартай у СІЗА. Па названым абвінавачванням яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Прозвішча мужчыны невядомае.

Каментары1

  • Бондар
    26.08.2022
    І каго гэта хвалюе ў Эўропе? Усім напляваць на тое што тут літэральна дохне цэлы народ.

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць