Свет33

Місія МАГАТЭ адправілася на Запарожскую АЭС

Група экспертаў МАГАТЭ адправілася на Запарожскую АЭС, паведаміў у Twitter кіраўнік Міжнароднага агенцтва Рафаэль Гросі. Прыезд чакаецца на гэтым тыдні.

rafaelmgrossi / Twitter

«Гэты дзень настаў. Місія МАГАТЭ па падтрымцы і дапамозе знаходзіцца ў дарозе на Запарожскую АЭС», — напісаў ён.

Місію ўзначальвае сам Гросі. Да запісу ён прымацаваў фота, на якім ён сам і яшчэ 13 спецыялістаў. Яны прыбудуць на месца «пазней на гэтым тыдні».

АЭС павінны наведаць спецыялісты ў асноўным з нейтральных краін: Польшчы, Літвы, Кітая, Сербіі, Албаніі, Францыі, Італіі, Іарданіі, Мексікі і Паўночнай Македоніі. Прадстаўнікоў ЗША і Вялікабрытаніі ў дэлегацыі няма, адзначала New York Times. Гросі ў Twitter не ўдакладняе, якія дзяржавы прадстаўляюць яго калегі.

The Wall Street Journal паведамляла, што супрацоўнікі агенцтва могуць прывезці на станцыю запчасткі, сродкі радыяцыйнага кантролю і іншае абсталяванне.

Горад Энергадар і Запарожская АЭС з канца лютага знаходзяцца пад кантролем расійскіх войскаў. Цягам лета Расія і Украіна неаднаразова абвінавачвалі адно аднаго ў абстрэлах атамнай электрастанцыі і стварэнні пагрозы ядзернай бяспецы. Таксама Расія размясціла там вайсковую тэхніку.

Каментары3

  • Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся
    29.08.2022
    Хлопцы ўсё ведаюць аб радыяцыі, таму рукі там, дзе ім патрэбна быць, ведаюць, што па-першае трэба бараніць.
  • хх
    29.08.2022
    для мужчын (для патэнцыі, рэпрадуктыўнай сістэмы) малыя дозы радыяцыі нават карысныя) а вось для жанчын - не
  • хх
    30.08.2022
    на них надели униформу, поставили в позу и сказали - на камеру улыбайс.
    и они рады стараться. я угадала. да

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ11

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ11

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць