Улада

Урад не даў зменшыць норму бяспошліннага ўвозу тавараў з 1000 да 200 еўра

Прапанова Дзяржаўнага мытнага камітэту вернутая на дапрацоўку. Прапанавана лепей матываваць.

Урад вярнуў прапановы Дзяржаўнага мытнага камітэту на дапрацоўку. Мытнікам прапанавалі пашырыць спіс матывацый такога рашэння.

Зніжэнне нормы бяспошліннага ўвозу тавараў фізічнымі асобамі з 1 тыс. еўра да 200 еўра адкладзенае. Пра гэта 24 верасня паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту мытнага камітэту. З адпаведнай прапановай Мытны камітэт выступаў пры канцы красавіка 2009 году.

Урад вярнуў прапановы ДМК на дапрацоўку. Мытнікам прапанавалі пашырыць спіс матывацый такога рашэння.

Адной з прычынаў з’яўлення такой ініцыятывы ў камітэце тлумачаць сітуацыю з правозам імпартных тавараў праз мяжу, найперш беларуска-ўкраінскую.
Паводле словаў прадстаўнікоў ДМК, большая частка тых тавараў, належным чынам не аформленых, потым акумулюецца на тэрыторыі Беларусі дзеля наступнага продажу па ўсёй краіне.

Як кажа намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі барацьбы з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі ДМК Сяргей Пруднічэнка,

камітэт змяніў тактыку змагання з кантрабандай тавару. Замест масавага перакрыцця каналаў паступлення кантрафакту мытнікі сумесна з МУС і КДБ «наносяць кропкавыя, але вельмі эфектыўныя ўдары»
, ладзяць рэйды на аснове аператыўнай інфармацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна4

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу78

Майстар з Жыткавіцкага раёна робіць чаўны па старадаўняй традыцыі — з суцэльнага дуба і з правільным вяслом3

ЕС пашырыць санкцыі супраць Беларусі праз палёты кантрабандных паветраных шароў3

З цягніка Калінінград — Адлер на мяжы Беларусі знялі беларуску з дзіцём, нібыта за экстрэмізм2

Донар з анкагеннай мутацыяй стаў бацькам амаль 200 дзяцей у Еўропе — некаторыя ўжо памерлі ад раку4

У Гомелі ў аддзеле выпечкі сеткавай крамы пакупнікі ўбачылі прусакоў3

У Еўракамісіі расказалі, куды пойдуць 30 мільёнаў еўра, якія выдаюцца Беларусі13

«Віншуем цяперашніх герояў-абаронцаў»: беларускі комік Андрэй Скараход павіншаваў расійскіх вайскоўцаў31

Элітны ЖК «Маэстра» ў Мінску ўведзены ў эксплуатацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна4

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць