Грамадства55

«Мы ў шоку! Хлусня! Ну навошта гэта ўсё?» Сваякі Быкава пра заявы Лукашэнкі пра тое, што яны прадалі на барахолцы ўзнагароды пісьменніка

Сёння на сустрэчы са школьнікамі Аляксандр Лукашэнка дастаў зорку Героя Сацыялістычнай Працы, якая нібыта належыць Быкаву. «Хацеў сказаць мярзотнікі, але не скажу — нехта са сваякоў ці іншых на рынку прадавалі за 30 даляраў», — казаў ён. Сваякі Быкава абурыліся такім цынізмам і лічаць, што медаль скралі ў былой жонкі. 

«Учора старэйшы сын прынёс мне гэта ўсё. Вось тут зорка Героя Сацыялістычнай Працы савецкіх часоў, да яе тады ўручалі ордэн Леніна. Гэта знак народнага пісьменніка Беларусі. А гэта ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. А гэта пасведчанне. Гэта ўсё належыць, спадзяваюся, вядомаму нашаму пісьменніку Васілю Быкаву. Што мяне ўразіла? Гэта, хацеў сказаць мярзотнікі, але не скажу, нехта са сваякоў ці іншых на рынку прадавалі за 30 даляраў. […] Канечне, гэта са сваякоў пачалося», — сказаў Лукашэнка на сваім выступленні на 1 верасня, паказаўшы ўзнагароды. 

Як вядома «Нашай Ніве», узнагароды Васіля Быкава пасля яго смерці падзялілі паміж сынам Сяргеем і жонкай Ірынай Міхайлаўнай. У сына — пераважна ваенныя ўзнагароды. Тое, што дастаў Лукашэнка, пакінула сабе Ірына Міхайлаўна, якой ужо за 90 гадоў. 

Дазваніцца да яе не ўдалося. 

Але выказаліся іншыя сваякі. 

«Балюча і крыўдна слухаць усё гэта. Мы ў шоку. Хлусня, навошта ўсё гэта? — сказалі нам у адной з сем'яў-спадкаемцаў. — 

Сяргей сёння вельмі засмучаны, у шоку, як можна такое казаць. Школьнікам… Каб што, каб не чыталі Быкава? Яго даўно ўжо дзяржава забыла, кніг не друкуе, а тут на табе. 

У Сяргея гэта ўсё ляжыць у цэласнасці, у яго там свой музей дома. Запісы, кніжкі, узнагароды. У асноўным ваенныя ўзнагароды.

Ірына Міхайлаўна пакінула ў сябе дарагія для мужа рэчы. Гэта ў яе ляжыць. Каб яна нешта панесла на барахолку, рэчы любага мужчыны прадаваць за 30 даляраў у 90 гадоў?!

Адкуль увогуле ў старэйшага сына Лукашэнкі гэтая зорка і ордэн? Ён што, сам па барахолках ходзіць?»

Іншыя сваякі кажуць, што калі ўсё ж паказаныя ўзнагароды з ліку тых, што засталіся ў Ірыны Міхайлаўны, то іх лёс мог быць розны.

«Яна частку планавала аддаць у музей — у прынцыпе, там і так музейшчыкі былі вельмі ўхожыя ў яе дом, нешта ўсё прасілі, яна аддавала, каб годны музей зрабілі.

Каб яна нешта панесла на барахолку — такога не можа быць. Кропка. 

Хутчэй паверу, што нехта з ухожых у яе кватэру проста гэта ўсё скраў. У прынцыпе, яна казала Васілю [другому сыну Быкава], што ў яе адчуванне, што нехта ў яе дома бывае, калі яна адыходзіць. Бо то касцюмы знікаюць, то паперы расцярушаныя. Хто ў той кватэры быў, цяжка сказаць, сыны Быкава там гадоў 20 не былі.

Думаю, трэба гэтую справу расследаваць, спытаць у сына Лукашэнкі, як у яго аказаліся чужыя ўзнагароды», — сказаў іншы сваяк. 

Каментары5

  • Я
    01.09.2022
    Он никак не может «стихи Быкова» Быкову же и простить. И после смерти норовит его го… полить.
  • Омин
    01.09.2022
    Так потологический лжец
  • Там
    01.09.2022
    Пасля яго канца яго брудны язык апынецца у адным месцы, дзе яму i месца

Цяпер чытаюць

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы6

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі закрываецца мясцовая гандлёвая сетка «Аркада»1

У Слуцкім раёне двое работнікаў свінакомплексу распіхалі па мяхах 18 парасят2

Мужчыну ў Мінску будуць судзіць за «адмаўленне генацыду беларускага народа»15

Работнікі гомельскага прадпрыемства скардзяцца, што з пачатку года ім не плацяць заробкі2

Урад рэзка павялічыў вывазныя мыты на нафтапрадукты. Рост больш чым у 25 разоў

Кроў мужчыны, якога больш за 200 разоў кусалі змеі, стала асновай для ўніверсальнага супрацьяддзя

Аргенцінскі горад «на краі свету» адмаўляе, што з’яўляецца крыніцай хантавіруса

У «айці-вёсцы» пад Мінскам прадалі асабняк за 3,6 млн даляраў. Гэта самы дарагі дом у краіне ў красавіку10

«Час размаўляць з Расіяй». Прэзідэнт Фінляндыі заклікаў Еўропу пачаць перамовы з Масквой13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы6

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць