Спорт44

БАТЭ як мінімум гарантаваў сабе срэбра

27 верасня прайшлі матчы 21-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Лідэр чэмпіяната, барысаўскі БАТЭ, атрымаў валявую перамогу ў Лунінцы над «Гранітам» – 3:1.

Спачатку мікашэвіцкія футбалісты адкрылі лік (вызначыўся на 32-й хвіліне Дзяніс Сашчэка), але потым пяціразовыя чэмпіёны ў другім тайме забілі тры мячы ў адказ: Валадзько (49-я), Крывец (72-я), Скавыш (75-я).

БАТЭ як мінімум гарантаваў сабе сярэбраныя медалі.

Трэцюю запар перамогу атрымаў МТЗ-РІПА. Гэтым разам клуб перамог землякоў з «Мінска» – 1:0. МТЗ выйшаў з тройкі аўтсайдэраў, што пакінуць па выніках чэмпіяната вышэйшую лігу.

Іншыя вынікі: «Нафтан» – «Дынама» Мінск – 0:2, «Тарпеда» – «Дняпро» – 0:0, «Гомель» – «Дынама» Брэст – 3:1, «Шахцёр» – «Смаргонь» – 2:0, «Віцебск» – «Нёман» – 2:1.

Пасля 21 тура: БАТЭ – 50 (20 гульняў), «Дынама» Мінск – 40, «Дняпро» – 33, «Нафтан», «Тарпеда», «Шахцёр» – 32, «Дынама» Брэст, «Гомель» – па 28, «Нёман» – 27, МТЗ-РІПА, «Віцебск» – па 25, «Мінск» – 24, «Граніт» – 21, «Смаргонь» – 10 (20 гульняў).

22 тур пройдзе 4 кастрычніка.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць