Усяго патроху

Сёння — Мiкiта‑гусятнiк

Па гомане адлятаючых гусей меркавалi аб надыходзе хуткiх маразоў. Казалi: калi гусакi ляцяць нiзка, зiма прыйдзе хутка, калi высока — маразоў яшчэ доўга не будзе.

На Мiкiту‑гусятнiка — 28 верасня — на вясковых падворках бiлi выгадаваных за лета гусакоў — для свайго стала i на продаж.

Згодна з павер’ямi, у гэты дзень дамавiк насылаў на гусакоў сурокi. Калi ж птушка гублялася, гэта лiчылi гарэзамi вадзянiка. Таму i дамавiка, i «гаспадара вады» пажадана было задобрыць да наступнай вясны. Існаваў нават пэўны рытуал. З усiх гусакоў, прыгатаваных на мяса, выбiралi найгоршага, забiвалi яго i без галавы кiдалi ў раку цi возера. Гэта было своеасаблiвае ахвяраванне вадзянiку. Галаву гусака неабходна было ахвяраваць дамавiку — яе неслi ў хату i клалi пад прыпечкам.

Звычайна Мiкiтаў дзень заканчваўся «гусiным сталом», галоўным упрыгажэннем i пачастункам якога быў засмажаны гусак.

У народзе прыкмячалi, што з гэтага дня дзiкiя гусi адлятаюць на поўдзень: «Гусi адлятаюць — зiму на хвасце нясуць».

Па гомане адлятаючых гусей меркавалi аб надыходзе хуткiх маразоў. Казалi: калi гусакi ляцяць нiзка, зiма прыйдзе хутка, калi высока — маразоў яшчэ доўга не будзе.

А яшчэ прыкмячалi так: калi гусi адлятаюць на Сямёнаў дзень (14 верасня), чакай ранняй зiмы.

Па паводзiнах гусей прадказвалi будучае надвор’е не толькi восенню, але i вясной, калі гусi прылятаюць з выраю: калi ён стаiць на адной назе, падцiснуўшы другую, цi лопае крыламi — да маразоў; хавае пад крыло нос — да холаду.

Даволi распаўсюджаным была наступная калядная варажба аб шлюбе. У хату пускалi гусака: да якой дзяўчыны гусак першым падыдзе, тая першай i шлюб возьме. Калi хлопец або дзяўчына бачылi ў сне гусака, гэта прадказвала хуткае вяселле.

У беларускiм народным календары ёсць яшчэ адзiн дзень, якi называюць «гусiным святам» — гэта 31 студзеня, дзень ушанавання святога Апанаса, якога лiчаць ахоўнiкам гусакоў. З гэтага дня пачынаюць кармiць гусей зернем.

А яшчэ ў народзе лiчылi: калi гуска прынясе два яйкi ў адзiн дзень, гэта прадказвае няшчасце ў сям’i.

Каб засцерагчыся ад бедаў i нястачаў, нiколi не саджалi гуску на яйкi ў свята Дабравешчання. Старыя людзi казалi: «Калi на Дабравешчанне курыца або гуска знясе яйка, з яго атрымаецца пачвара або калека».

Аксана Катовіч, Янка Крук

Каментары

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны26

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ10

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона1

Расія можа дзяліцца з Іранам разведвальнай інфармацыяй са спадарожнікаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны26

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць