Свет22

Зноў дзіўная смерць топ-менеджара ў Маскве. Гэтым разам з «Расійскіх чыгунак»

У Маскве памёр адзін з кіраўнікоў даччынай кампаніі «Расійскіх чыгунак» — ТАА «Лічбавая лагістыка» Павел Пчэльнікаў. Яго смерць пацвердзіла сама кампанія.

Павел Пчэльнікаў

Цела 52-гадовага мужчыны было знойдзена ў 6.30 раніцы на балконе яго кватэры на Каломенскай набярэжнай. Па характары пашкоджанняў следства выказала здагадку, што ён скончыў жыццё самагубствам. Вядзецца расследаванне.

ТАА «Лічбавая лагістыка» займалася грузаперавозкамі, Пчэльнікаў быў у кампаніі дырэктарам па камунікацыях.

Цягам гэтага года ў Маскве і за яе межамі адбыўся цэлы шэраг дзіўных смерцяў расійскіх бізнэсменаў і кіраўнікоў буйных бізнэсаў, звязаных з дзяржавай. Адзін з апошніх такіх выпадкаў — гібель 10 верасня дырэктара па авіяцыйнай галіне Карпарацыі развіцця Далёкага Усходу і Арктыкі Івана Пячорына. Ён упаў за борт катара падчас прагулкі.

Чытайце таксама:

«Па-купалаўску» загінуў былы рэктар Маскоўскага авіяцыйнага інстытута

Яшчэ адна загадкавая смерць расійскага топ-менеджара: упаў за борт карабля 

За апошні час раптоўна і пры дзіўных абставінах памерлі мінімум шэсць расійскіх топ-менеджараў і мільянераў. Вось хто гэта быў

Каментары2

  • Ць
    29.09.2022
    гэбня прыбірае сведак, што шмат ведалі пра розныя рачейскія схематозы
  • даведка
    29.09.2022
    Прочему сразу странная... Осень же наступила и начались сезонные обострения у некоторых граждан.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў6

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт4

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды18

З 1 студзеня ў Грузію не пусцяць без страхоўкі1

Уначы Расія ўдарыла па Адэсе, ёсць параненыя

Першая калонка Фядуты: Гэта была расправа з пакаленнем, якое ўлада не спадзявалася прыручыць, а таму спрабавала зламаць14

Чаму за навагоднім сталом хочацца дэсерту, нават калі пераеў? Тлумачыць прафесар анатоміі1

Навагодні стол за 20 рублёў: беларуска паказала, што здолела купіць на такія грошы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць