Свет1111

Ілан Маск зноў пужае свет расійскай ядзернай зброяй

Вядомы прадпрымальнік Ілан Маск зноў вырашыў выказацца па пытаннях сусветнай бяспекі і даводзіць, што не трэба дражніць Расію. Ён заявіў у твітары, што Крым мае ключавое значэнне для бяспекі Расіі, а яго страта для Масквы была б тым жа самым, што і страта Гаваяў і Пёрл-Харбара для ЗША.

Ілан Маск. Фота: AP Photo/Susan Walsh, File

«Калі Расія сутыкнецца са знішчэннем сваёй арміі і поўнай паразай ад НАТА, яна скарыстае ядзерную зброю, тады НАТА адкажа ядзернай зброяй, і цывілізацыі прыйдзе канец», — напісаў вядомы прадпрымальнік у твітары.

«Калі Расія апынецца перад выбарам: страціць Крым ці выкарыстаць ядзерную зброю на полі бою, яна выбера апошняе. Мы ўжо ўсяляк санкцыянавалі/адрэзалі Расію, то што ім яшчэ губляць? 

Калі мы нанясем ядзерны ўдар па Расіі, яны нанясуць ядзерны ўдар па нас, і тады ў нас будзе Трэцяя сусветная вайна», — пужае ўсіх Ілан Маск.

Нагадаем, што 3 кастрычніка мультымільярдэр Ілан Маск, які дагэтуль падтрымліваў у вайне ўкраінскі бок, раптам выказаўся пра тое, якія, на яго думку, могуць быць умовы міру паміж Масквой і Кіевам. Паводле яго, гэта магчыма тады, калі будуць праведзеныя новыя выбары ў анексаваных рэгіёнах пад наглядам ААН, Крым застанецца часткай Расіі, будзе гарантаванае яго водазабеспячэнне, а Украіна застанецца нейтральнай.

Гэтыя прапановы выклікалі абурэнне ў многіх карыстальнікаў, у тым ліку і ў афіцыйнага кіраўніцтва Украіны. Пасля з'явілася інфармацыя, што нібыта перад рабленнем гэтых заяў Маск мог мець кантакты з Пуціным, хоць гэта абвяргалі і ён сам, і пуцінская прэс-служба. 

Чытайце таксама:

Маск перадумаў спыняць фінансаванне Starlink ва Украіне

Ілан Маск больш не можа фінансаваць пастаўкі Starlink ва Украіну і просіць дапамогі ў Пентагона

Ілан Маск перад тым, як рабіць скандальныя заявы на палітычныя тэмы, мог размаўляць з Пуціным

Ілан Маск патрапіў у скандал, вырашыўшы паразважаць пра вайну, Украіну, Расію і Крым

Каментары11

  • Тесла
    17.10.2022
    А ты верил в безвозмездную любовь? Большой вроде…
  • Дзед
    17.10.2022
    Такога быць ня можа....жартуе геній.
  • a.hto.tam.idze
    17.10.2022
    Аляска таксама мела б для Расеі стратэгічнае значэнне. Далей што? Калі Пуціна не спыніць у ва Ўкраіне, а ці то ён спыніцца на дасягнутым?

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная20

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы Расія ўдарыла па Кіеўшчыне: 15 загінулых1

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па складзе Wildberries пад Тулай1

Сёння раніцай SpaceX сутыкнецца з Месяцам. Што будзе потым?5

Замест золата і медзі краіны Афрыкі робяць стаўку на дурніцы і апельсіны7

Грамадзяне Беларусі ўпершыню атрымалі статус бежанцаў у Ізраілі1

Загінуў былы трэнер зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні Валерый Гайдук

Беларус паказаў нечаканае месца для паспяховай рыбалкі ў цэнтры Мінска6

У Іспаніі ў камеры захоўвання супермаркета забыліся урну з прахам

Рэйн паставіў рэкорд абмялення за ўсю гісторыю назіранняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная20

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць