Свет66

Ілан Маск перад тым, як рабіць скандальныя заявы на палітычныя тэмы, мог размаўляць з Пуціным

Пра гэта паведаміў амерыканскі палітолаг Ян Брэмер, які спаслаўся на сваю размову з бізнэсменам. Брэмер прывёў змест размовы з Маскам у рассылцы, накіраванай падпісчыкам сваёй кансалтынгавай кампаніі Eurasia Group, піша Vice.

Ілан Маск нібыта сказаў Брэмеру, што Пуцін «гатовы да перамоваў», але толькі ў тым выпадку, калі Крым застанецца расійскім, Украіна будзе нейтральнай і прызнае анексію «ДНР», «ЛНР», Херсонскай і Запарожскай абласцей.

Па словах Брэмера, Маск сцвярджае, што Пуцін сказаў яму, што гэтыя мэты будуць дасягнутыя, «нягледзячы ні на што». Ён таксама згадаў пра магчымы ядзерны ўдар у выпадку ўварвання Украіны ў анексаваны Крым. І Маск сказаў Брэмеру, што «трэба зрабіць усё, каб пазбегнуць такога».

Сам Маск гэтую інфармацыю аспрэчыў: «Гэта няпраўда. Я размаўляў з Пуціным толькі адзін раз каля 18 месяцаў таму. Гаворка ішла пра космас», — адказаў Маск на пытанне адносна размовы з прэзідэнтам Расіі.

Нагадаем, што 3 кастрычніка мультымільярдэр Ілан Маск, які дагэтуль падтрымліваў у вайне ўкраінскі бок, раптам выказаўся пра тое, якія, на яго думку, могуць быць умовы міру паміж Масквой і Кіевам. Паводле яго, гэта магчыма тады, калі будуць праведзеныя новыя выбары ў анексаваных рэгіёнах пад наглядам ААН, Крым застанецца часткай Расіі, будзе гарантаванае яго водазабеспячэнне, а Украіна застанецца нейтральнай.

Гэтыя прапановы выклікалі абурэнне ў многіх карыстальнікаў, у тым ліку і ў афіцыйнага кіраўніцтва Украіны.

Чытайце таксама:

Ілан Маск патрапіў у скандал, вырашыўшы паразважаць пра вайну, Украіну, Расію і Крым

Каментары6

  • Припекает знатно
    11.10.2022
    о таких говорят, в Кремле, - "полезный идиот"......
    Таки да, припекает знатно пу, раз вытянули из шуфляды всех полезных идиотов и задействовали все коррупционные схемы на Западе.
  • Nick
    11.10.2022
    >Па словах Брэмера, Маск сцвярджае, што Пуцін сказаў яму

    Хутчэй за ўсе, вось тут і непаразуменне. пуцін казаў усё гэта ў сваіх выступах адкрыта, а Маск проста перапужаўся
  • Илона
    11.10.2022
    А мог и не разговаривать. Обсуждайте!

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын9

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 22

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

«Няхай за захоўванне прадуктаў плацяць крамы». Беларусы расказалі, на чым і як ашчаджаюць4

The Atlantic: Трамп падтрымаў ідэю змякчэння санкцый супраць Расіі ў абмен на вызваленне палітвязняў8

Уладальнік кувалды «Вагнера» з Рэчыцы атрымаў працу спецыяліста па моладзевай палітыцы4

Ціханоўская ў Еўрапарламенце засцерагла ЕС ад зняцця санкцый з Расіі і Лукашэнкі26

У Германіі мужчына спаліў гістарычнае распяцце XVII стагоддзя11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын9

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць