Ілан Маск больш не можа фінансаваць пастаўкі Starlink ва Украіну і просіць дапамогі ў Пентагона
Кампанія SpaceX папярэдзіла, што можа спыніць пастаўкі камплектаў для прыёму спадарожнікавага інтэрнэту Starlink ва Украіну, калі Пентагон не дапаможа іх фінансаваць, паведамляе CNN са спасылкай на дакументы, якія аказаліся ў яе распараджэнні.
Камплекты Starlink сталі жыццёва важным інструментам для ўкраінскіх вайскоўцаў ва ўмовах баявых дзеянняў, калі мабільная і інтэрнэт-сувязь адсутнічала.
Да цяперашняга моманту Украіне перададзеныя каля 20 тысяч камплектаў Starlink. Заснавальнік SpaceX Ілан Маск напісаў, што гэта каштавала кампаніі 80 млн даляраў.
Згодна з дакументамі, да якіх атрымалі доступ журналісты, у верасні SpaceX накіравала ў Пентагон ліст, у якім гаворыцца, што яна больш не можа працягваць фінансаваць пастаўкі Starlink у ранейшым аб'ёме.
У лісце змяшчалася просьба да Пентагона ўзяць на сябе выдаткі па пастаўках камплектаў абсталявання для ўладаў і вайскоўцаў ва Украіне. Сярод накіраваных у Пентагон дакументаў SpaceX, якія трапілі ў распараджэнне CNN, ёсць таксама прамы запыт, накіраваны Маску ў ліпені галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі Украіны Валерыем Залужным, аб прадастаўленні яшчэ амаль 8 тысяч тэрміналаў Starlink.
Каментары
Когда ты у кого-то что-то просишь, особенно если это касается горы оружия и денег безвозмездно - будь вежлив, а не нахален. Никто Украине ничего не должен, тем более что их бубочка сам разминировал восточную границу... Когда просишь - проси, а не требуй. Вы-то сам сколько пожертвовали личных донатов? 80 млн чужих денег - это 80 млн чужих денег. Лично Зеленский из своих киностудий ни копейки не перевёл.