Свет

ISW: Мінабароны Расіі падманвае, абяцаючы не адпраўляць салдат тэрміновай службы ва Украіну

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) у чарговай зводцы-аналізе піша, што, з яго пункту гледжання, Міністэрства абароны Расіі падманвае суграмадзян, заяўляючы, што салдаты тэрміновай службы восеньскага прызыву, які пачынаецца ў аўторак, не будуць адпраўленыя на вайну.

«Прызыўнікі амаль напэўна будуць адпраўленыя ва Украіну ў сакавіку ці красавіку 2023 года, пасля таго, як пройдуць падрыхтоўку, а могуць быць адпраўленыя і раней, калі спатрэбіцца рэагаваць на перамены на палях бітваў», — сцвярджае ISW.

Па здагадцы аналітыкаў інстытута, Мінабароны падманвае суграмадзян, у прыватнасці для таго, каб прадухіліць масавае ўхіленне ад прызыву.

У папярэдняй, нядзельнай зводцы ISW выказваў здагадку, што Пуцін спадзяецца пры дапамозе «частковай мабілізацыі» ўтрымаць пазіцыі ва Украіне да вясны, а затым, пасля заканчэння вясновага бездарожжа, пераламаць сітуацыю, кінуўшы ў бой масу спехам падрыхтаваных прызыўнікоў.

Пры гэтым аналітыкі лічаць, што надзеі Пуціна не спраўдзяцца: рэзервісты і прызыўнікі пераламаць сітуацыю на франтах не змогуць.

Расійскія генералы запэўніваюць, што прызыўнікоў цяперашняга прызыву не будуць адпраўляць ні на акупаваныя тэрыторыі, якія Расія абвясціла сваімі, ні наогул ва Украіну.

«Грамадзяне, прызваныя на вайсковую службу, не будуць накіроўвацца для яе праходжання ў вайсковыя часці на тэрыторыі Данецкай і Луганскай народных рэспублік, Запарожскай і Херсонскай абласцей, а таксама не будуць прыцягвацца да ўдзелу ў спецыяльнай вайсковай аперацыі на Украіне», — цытавалі напярэдадні расійскія агенцтвы начальніка галоўнай арганізацыйна-мабілізацыйнай управы расійскага генштаба Яўгена Бурдзінскага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ11

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ11

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць