Грамадства

Літва збіраецца дэнансаваць пагадненне з Беларуссю аб памежным супрацоўніцтве

Міністэрства ўнутраных спраў Літвы падрыхтавала праект пастановы ўрада аб дэнансацыі пагаднення аб прынцыпах прыгранічнага супрацоўніцтва паміж Літвой і Беларуссю. Праект будзе ўнесены на зацвярджэнне ў бліжэйшы час, піша reform.by.

Пагадненне было падпісана ў 2006 годзе. Яно ахоплівае супрацоўніцтва ў галіне інфраструктуры, абароны навакольнага асяроддзя, эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, турызму, адпачынку, спорту, культурнай спадчыны, адукацыі, дзелавой інфраструктуры, перамяшчэння транспартных сродкаў і пасажыраў праз мяжу, абмен інфармацыяй, аказанне дапамогі на мяжы пры НС. 

Намеснік кіраўніка МУС Арнолдас Абрамавічус лічыць наяўнасць такога пагаднення ў бягучых умовах двухсэнсоўным.

«Цяперашняя сітуацыя ненармальная, калі, з аднаго боку, дзейнічае пагадненне аб супрацоўніцтве, а з другога боку, беларускі ўрад заняў канфрантацыйную пазіцыю як у арганізацыі патокаў нелегальных мігрантаў, так і ў непасрэдным удзеле і падтрымцы расійскай агрэсіі. Мы лічым, што наяўнасць такога пагаднення становіцца двухсэнсоўнай», — заявіў ён агенцтву BNS.

Абрамавічус адзначае, што беларускія памежнікі адмаўляюцца супрацоўнічаць з літоўскімі ў пытаннях нелегальнай міграцыі.

«Цяпер ніякага супрацоўніцтва няма. Калі адпраўляюцца запыты, звароты да памежнікаў Беларусі з просьбай аказаць гуманітарную дапамогу нелегальным мігрантам, звычайна гэта заканчваецца тым, што гэтых мігрантаў адціскаюць у бок літоўскай тэрыторыі», — сказаў намеснік кіраўніка літоўскага МУС.

Ён адзначыў, што пагадненне можна будзе аднавіць, калі ў Беларусі адбудуцца дэмакратычныя змены.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай32

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні15

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

Прагноз надвор'я ад Гідраметцэнтра Расіі самы няякасны сярод канкурэнтаў. А якія мадэлі прадказваюць надвор’е найлепш?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай32

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць