Здароўе

Што такое постсвяточная дэпрэсія, ці Як супакоіць нервы пасля навагодняй мітусні

Як супакоіць нервовую сістэму пасля навагодняй мітусні і вярнуцца ў ранейшы рытм жыцця без трывогі, «Мінск-Навінам» распавяла загадчыца гарадскога Цэнтра здароўя Сняжана Каўрыга.

— На працягу святкавання Новага года і Каляд мы звычайна дазваляем сабе шмат лішняга: шмат п'ём, ядзім, не спім па начах і адсыпаемся днём. Мы забыліся пра дыету, здаровы лад жыцця і фізкультуру. Але прыходзіць час вяртацца ў звыклы рытм жыцця, і, на жаль, не заўсёды гэта лёгка зрабіць без падрыхтоўкі. Часта гэта пагражае зніжэннем настрою і трывожнасцю, — распавяла С. Каўрыга.

Нездарма ўжо некалькі гадоў актыўна абмяркоўваецца паняцце «постсвяточная дэпрэсія». Многія пасля доўгіх канікул не адчуваюць сябе бадзёрымі і поўнымі сіл, а, наадварот, скардзяцца на маральнае і фізічнае знясіленне, доўга не могуць прыйсці ў сябе. Як патлумачыла спецыяліст, уся бяда ў тым, што ў нас зацяжныя святы і інерцыя настолькі вялікая, што мы не паспяваем ад іх адысці да пачатку будняў. Як маленькае дзіця хоча спаць, але не можа заснуць, так і дарослыя не могуць спыніцца і адысці ад разгульнага ладу жыцця.

Людзі спрабуюць у гэтыя дні адарвацца на ўсю катушку, прычым у Новы год яшчэ і ствараецца ўсеагульная паніка, што трэба павіншаваць усіх і паспець давесці да канца незавершаныя справы. Бо гэта час, калі прынята падводзіць вынікі, а яны не заўсёды адпавядаюць чаканням. Калі чалавек не паспеў дарабіць нешта, то гэта перашкаджае яму адчуваць сябе шчаслівым. Ён не задаволены сабой.

— Нам яшчэ варта разабрацца ў адным важным пытанні: чаму не хочацца працаваць.

З аднаго боку, чалавек можа проста ленавацца пасля доўгіх выхадных, яму неабходна знайсці матывацыю і рухацца да яе ўвасаблення. З другога — магчыма, ён увесь гэты час займаецца не сваёй справай. Адкуль яму ўзяць матывацыю, якая не знаходзілася апошнія 10 гадоў? Калі даводзіцца ў прамым сэнсе прымушаць сябе, то, верагодна, трэба перагледзець жыццё і разабрацца, што менавіта няправільна, — параіла С. Каўрыга.

Хутка прыйсці ў норму і ў працоўны настрой дапамогуць правільнае харчаванне і спорт, таму што прычынай дрэннага самаадчування могуць быць алкаголь і нязвыклыя нам не зусім карысныя прадукты, з'едзеныя за святочным сталом.

Фізічная актыўнасць дапамагае падняць настрой і спрыяе выкіду ў кроў эндарфіну — гармону шчасця. Таксама трэніроўкі выпрацоўваюць самаарганізацыю і дысцыпліну.

— Калі хочаце пахудзець пасля святаў, то ні ў якім разе не сядайце на строгія дыеты, так як яны толькі правакуюць набор вагі ў далейшым. Лепш за ўсё выключыць некалькі груп прадуктаў са свайго рацыёну, астатняе ж есці без згрызот сумлення. Пажадана адмовіцца ад цукру, ласункаў і белага хлеба або наогул любой выпечкі, — дадала С. Каўрыга.

Навагоднія святы прайшлі, але гэта не азначае, што ўсе шчаслівыя падзеі засталіся ў мінулым.

Можна радаваць сябе штодня, незалежна ад даты ў календары.

Напрыклад, запланаваць мерапрыемствы, якія прыносяць задавальненне: прайсціся па крамах, пагутарыць з сябрамі, наведаць канцэрт і г. д. Вельмі часта наш настрой пасля святаў на нулі менавіта таму, што мы абмяжоўваем сябе ў пазітыве, з галавой апускаючыся ў шэрыя працоўныя будні.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

Прэзентаваны трэйлер мультфільма «Ферма жывёлаў» па Оруэлу3

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку3

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў17

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца6

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць