Меркаванні1717

Аляксандр Мартыненка: Навіны БТ таксама будуць па‑беларуску

На пытанні адказвае намеснік кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Мартыненка.

Ад 19 кастрычніка навіны ўсіх рэгіянальных тэлеканалаў перайшлі на беларускую мову. Ці збіраецца тое ж зрабіць на Першым нацыянальным тэлеканале? На пытанні адказвае намеснік кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Мартыненка.

Аляксандр Мартыненка: Белтэлерадыёкампанія мае самае прамое дачыненне да пераходу рэгіянальных навін на беларускую мову. Прымалася агульнае рашэнне. На Першым нацыянальным таксама будуць змены. Пачынаем з таго, што адзін выпуск навін у дзень (а 19:00) будзе па‑беларуску. З цягам часу, магчыма, што на роднай мове пойдуць у эфір і іншыя выпускі. Што датычыць выніковай за дзень «Панарамы», то яна і цяпер выходзіць і па‑расійску, і па‑беларуску. Пра поўны пераход «Панарамы» на беларускую мову гаварыць рана.

«Наша Ніва»: А чым абумоўлена вяртанне да беларускай?

АМ: Справа ў тым, калі адбываўся пераход на расійскую, то мы дакладна ведалі, што гледачы не хацелі бачыць навіны па‑беларуску. Не выключана, што цяпер сітуацыя змянілася. Трэба праверыць. Як будзе зручней гледачам, так і застанецца.

«НН»: А што з іншымі перадачамі па‑беларуску?

АМ: Па‑беларуску выходзіць найбуйнейшы праект Белтэлерадыёкампаніі «Зямля беларуская». На мове зноў пачалі выходзіць усе прагнозы надвор’я.

«НН»: А, напрыклад, спартовыя трансляцыі, яны раней таксама былі па‑беларуску?

АМ: Гэтае пытанне яшчэ не абмяркоўвалася, але я не выключаю зменаў і тут.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Удзельніка «Армейскіх гульняў» з Бакштаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай2

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць