Мінабароны Расіі выступіла з тлумачэннем аб удзеле розных падраздзяленняў у баях за горад Салядар. У паведамленні гаворыцца, што на гэтым кірунку дзейнічала «разнастайная групоўка войскаў».

«Што датычыць непасрэднага штурму гарадскіх кварталаў Салядара… — гэтая баявая задача была паспяхова вырашаная мужнымі і самаадданымі дзеяннямі добраахвотнікаў штурмавых атрадаў ПВК Вагнера», — гаворыцца ў паведамленні расійскага Мінабароны.
Пытанне размеркавання «заслуг» розных расійскіх узброеных груповак пры захопе Салядара і наступленні на Бахмут адлюстроўвае супярэчнасці паміж рознымі цэнтрамі, якія прэтэндуюць на кіраванне ваеннымі дзеяннямі ва Украіне з расійскага боку. ПВК «Вагнер» і ягоны кіраўнік Яўген Прыгожын рабілі публічныя заявы, з якіх мела вынікаць, што нібыта ваююць там адны наёмнікі-«вагнераўцы», а ўласна Узброеных сілаў там не відаць і не чуваць.
Мінабароны Расіі, у сваю чаргу, гаворачы пра захоп Салядара, паведаміла, што гэта стала магчыма дзякуючы ўдарам авіяцыі і артылерыі расійскіх войскаў, а таксама падраздзяленням ПДВ, якія занялі пануючыя вышыні і блакавалі Салядар. Прыгожын расцаніў гэтую заяву як спробу «скрасці перамогу» ў «Вагнера».
Новае паведамленне Мінабароны, відаць, мае на мэце згладзіць гэтыя супярэчнасці праз кампрамісныя фармулёўкі.
Чытайце таксама:
Яўген Прыгожын заявіў аб спробах «скрасці перамогу» ў ПВК «Вагнер»
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары