Свет4444

Зяленскі павіншаваў са 160-годдзем паўстання 1863 года, не згадаўшы Беларусь і беларусаў

Віншаванне ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага зачытаў пасол Украіны ў Польшчы падчас урачыстасцяў, якія сёння адбыліся ў Варшаве.

У сваім віншавальным лісце Зяленскі заявіў пра народы, якія аб'ядналіся 160 гадоў таму супраць расійскага імперыялізму, але не згадаў сярод іх беларусаў.

«160 гадоў таму нашы народы аб'ядналі свае сілы, устаўшы плячом да пляча супраць расійскага імперыялізму. Студзеньскае паўстанне паскорыла нацыянальнае адраджэнне і вызваленчы рух на тэрыторыі сучаснай Украіны, Польшчы і Літвы», — напісаў прэзідэнт Украіны.

Не было ў Зяленскага згадак пра Беларусь і беларусаў у апісанні сучаснага моманту.

«Дакладна гэтак жа сама сёння аб'ядналіся Украіна, Польшча і Літва, выступаючы супраць злачыннай расійскай агрэсіі, якая, напаўшы на Украіну, кінула выклік бяспецы ўсёй Еўропы і свету», — напісаў Зяленскі.

У той жа час прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што верыць, што свабода і воля да самавызначэння возьмуць верх і ў Беларусі.

На мерапрыемстве таксама прысутнічаў і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Пасля ўрачыстай часткі Дуда і Наўседа сустрэліся са Святланай Ціханоўскай.

Каментары44

  • Крывадушнік зяленскі
    24.01.2023
    А колькі кропак паўстання было на Ўкраіне? Мо дзьве ці тры і тыя на захадзе па блізу Беларусі. Украіна амаль не прымала ўдзелу, а хутчэй наадварот заставалася вернай Імператару. Ну што сказаць тут? Дарма вы хлопчыкі з палка Каліноўскага кладзеце жыцці, ўкраінцы неўдзячны народ.
  • Жыве
    24.01.2023
    Он свой народ поздравляю,будет Беларусь в составе Украины поздравит и беларусов.
    Вопрос почему в Беларуси узурпатор ,которому нет дело до тех кто проливал кровь за свободу страны, не вспоминает национального героя.
  • ром
    24.01.2023
    я вот все никак не пойму каким боком к украине относится паустанне 1863 ???

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць