Грамадства77

Жыхар Светлагорска падраў куртку і звярнуўся з гэтым на прамую лінію намесніка губернатара. Што той адказаў?

Намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў правёў прамую тэлефонную лінію. З якімі пытаннямі людзі звяртаюцца да чыноўнікаў, піша «Гомельская праўда».

У асноўным жыхары вобласці скардзяцца на камунальныя праблемы, але адзін са зваротаў выбіваўся з агульнага шэрагу.

Жыхар Светлагорска на выхадзе з гандлёвага цэнтра зачапіўся за востры кавалак металу і падраў скураную куртку, якую ён купіў у Маскве за 300 даляраў.

Мужчына пайшоў да адміністрацыі з просьбай кампенсаваць нанесеную шкоду. Там яму прапанавалі адрамантаваць вопратку і, па словах пацярпелага, прыгразілі юрыстамі.

Светлагорац з такой прапановай не пагадзіўся (ён не хоча хадзіць у цыраванай куртцы) і не знайшоў іншага рашэння, як пазваніць намесніку губернатара. Дзмітрый Алейнікаў пазваніў у Светлагорскі райвыканкам і папрасіў тэрмінова выехаць на месца і разабрацца з кавалкам металу, які тырчыць. 

Што чыноўнік загадаў зрабіць са скураной курткай жыхара Светлагорска, засталося па-за матэрыялам дзяржСМІ.

Каментары7

  • Хопіць! Вочы лопнуць
    05.02.2023
    Паважаная рэдакцыя! Калі Вы лічыце сябе Журналістамі, ды х павагац ставіцеся да сваіх чытачоў, маеце годнасць ды гонар, калі ласка, не называйце беларускіх служачых НІ МЭРАМІ, НІ, ТЫМ БОЛЕЙ, ГУБЕРНПТАРАМІ, бо гэта здрада! У Беларусі на сённяшні час няма ні выбарчай пасады мэра, няма і “губернеев”, ёсць нашчадкі БССР з пасадамі “председателей исполкомов”… Не падыгрывайце “царьку”, які тае любіць прызгачаць ды звальняць “цэльных губернатараў” ды “мэраў”…
  • боль ш
    05.02.2023
    НІ, ТЫМ БОЛЕЙ,
    цішэй, таварыш, цішэй.. не трэба так хвалявацца.. ліцій ужо на падыходзе)
  • Эннот
    05.02.2023
    Знакомая какая то  история с порваной курткой .
    Инициалы пострадавшего мужчины не АГ ? 

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мужчына недарэчна загінуў, рамантуючы ўнітаз1

Зяленскі гатовы да асабістай сустрэчы з Пуціным, калі яна адбудзецца не ў Кіеве і не ў Маскве5

У Беларусі здымаюць свой серыял пра пацаноў3

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго20

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць