распрацаваная турпрадпрыемствам «Краіна замкаў».
Турпрадпрыемства «Краіна замкаў» распрацавала анімацыйную экскурсію «Раство і Новы год з князем Вітаўтам».
Пра гэта паведаміў дырэктар турпрадпрыемства Аляксандр Варыкіш 28 кастрычніка на прэзентацыі экскурсійных тураў у Мінску.
Экскурсія дазваляе адзначыць зімнія святы ў сярэднявечных традыцыях. Пастаноўшчыкі анімацыі вырашылі, што месца Дзеда Мароза павінен заняць такі персанаж, як Святы Мікалай, якога пад Раство чакалі нашы продкі.
Экскурсія праходзіць праз Рубяжэвічы, Івянец і Ракаў. Яе апошні пункт прызначэння — Мінская абласная спартыўна‑аздараўленчая база «Галактыка».
У цэнтры анімацыі — падзеі, звязаныя з чаканнем Святога Мікалая. Іх актыўны ўдзельнік — князь Вітаўт.
Ён збірае харугву з удзельнікаў экскурсіі, каб спыніць крыжакоў, якія не жадаюць дапусціць прыход святога.У Івянцы адбываецца кульмінацыйная падзея анімацыі — штурм замка крыжакоў. Пасля перамогі адзначаецца прыход зімніх свят: удзельнікі экскурсіі частуюцца нацыянальнымі стравамі, слухаюць сярэднявечную музыку і развучваюць танцы таго часу.
«Мы спадзяемся, што гэта праграма дасць запал бадзёрасці на ўсе святы і на новы год», — адзначыў распрацоўшчык экскурсіі.
Каментары