Свет88

Расія склала спіс краін, з якіх нельга браць наймітаў на вайну з Украінай. Беларусь у яго не ўвайшла

Расія ўвяла абмежаванні на вярбоўку наймітаў з шэрагу краін, якія раней лічыліся «дружалюбнымі». Паводле звестак выдання «Важные истории», вярбоўшчыкам дадзены спіс дзяржаў, грамадзянам якіх цяпер забаронена падпісваць кантракты на службу. У пералік маглі ўвайсці каля 40 краін свету.

Сваякі завербаваных Расіяй кенійцаў пратэстуюць у сталіцы краіны Найробі. Фота: AFP via Getty Images

У спісе фігуруюць пераважна краіны Афрыкі, арабскага свету і некаторыя іншыя дзяржавы, у тым ліку Кітай, Індыя, Бразілія, Паўднёвая Афрыка, Турцыя, Куба, Афганістан, Іран і Венесуэла. Спіс пачалі распаўсюджваць у пачатку 2026 года сярод вярбоўшчыкаў, якія працуюць на розных напрамках.

Рашэнне аб скарачэнні пераліку краін афіцыйна не тлумачыцца. Мяркуецца, што яно магло быць звязана з дыпламатычнымі перамовамі. Некаторыя дзяржавы, такія як Індыя, Шры-Ланка ці Непал, раней звярталіся да расійскіх уладаў з патрабаваннем спыніць вярбоўку іх грамадзян для ўдзелу ў ваенных дзеяннях. Пасля гэтага асобныя краіны былі ўключаныя ў забаронены спіс.

Сярод гэтых краін — Кенія, грамадзяне якой сталі адной з важных крыніц папаўнення для расійскай арміі. Паведамляецца, што частка грамадзян афрыканскіх краін трапіла на фронт падманам, праз абяцанні працы або іншымі шляхамі, якія пазней выклікалі скаргі і пратэсты іх родных. У некаторых выпадках людзі знікалі пасля прыезду і падпісання кантракту, а іх далейшы лёс заставаўся невядомым.

Таксама паведамляецца, што спіс можа быць пашыраны. Некаторыя блогеры сцвярджаюць, што ў яго дадалі новыя краіны, аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтых змен няма. Пры гэтым вярбоўка ў асобных рэгіёнах, паводле інфармацыі крыніц «Важных историй», працягваецца.

Паводле звестак украінскага праекта «Хачу жыць», да восені 2025 года Расія завербавала больш за 10 тысяч замежных наймітаў. На грамадзян краін, якія цяпер унесеныя ў «стоп-ліст», прыпала 37% ад агульнай колькасці замежнікаў. Сярод іх лідзіруюць Куба (больш за 1000 чалавек), Непал (каля 800) і Шры-Ланка (больш за 700). Найбольшая ж колькасць наёмнікаў прыпадае на дзяржавы ЕАЭС: Таджыкістан (больш за 1500 чалавек), Беларусь (звыш 1300) і Казахстан (больш за 1100).

У 2025 годзе актыўна набіралі грамадзян некалькіх афрыканскіх дзяржаў, у тым ліку Ганы, Камеруна і Кеніі.

Каментары8

  • Імя
    24.02.2026
    Дурняу́ у кожнай краіне хапае...
  • Вось
    24.02.2026
    А як з неграмі вата размау́ляе, на якой Мове каманды аддае?))))
  • Двойные стандарты
    24.02.2026
    Это же добровольцы!

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы12

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі13

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

«Можаш уключаць любую музыку. Я ўсё роўна нічога не чую». Як глухі беларус працуе таксістам у Варшаве2

У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці1

Кругасветны круіз спыніўся з-за коштаў на паліва. Пасажыраў высаджваюць у Камбоджы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы12

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць