Усяго патроху11

У Беларусі за год фіксуецца да 100 землятрусаў

Доктар фізіка-матэматычных навук, галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі Аркадзь Аронаў сцвярджае, што ў Беларусі за год можа фіксавацца да 100 землятрусаў. Аднак яны, як правіла, вельмі слабыя і не маюць разбуральнага характару, а людзі іх увогуле не адчуваюць.

У асноўным землятрусы на тэрыторыі Беларусі адбываюцца ў раёне Салігорска, яны выкліканыя горнапрамысловай дзейнасцю.

Такія землятрусы характэрныя практычна для ўсіх радовішчаў, дзе ідзе актыўная здабыча шахтавым метадам. Яны маюць невялікую энергію, але патрабуюць пэўнага кантролю.

Паводле Аркадзя Аронава, у Беларусі сейсмалагічныя назіранні праводзяцца з 1965 года.

«Першыя назіранні былі арганізаваныя на базе геафізічнай абсерваторыі «Плешчаніцы». Далейшае развіццё адбывалася ў ходзе адзінай сістэмы сейсмалагічных назіранняў СССР. Пры гэтым асноўныя этапы развіцця сейсмалагічных назіранняў звязаныя са стварэннем нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя, сістэмы маніторынгу надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, а таксама будаўніцтвам Беларускай АЭС», — дадаў навуковец.

Чытайце таксама: 

Дзе здараюцца землятрусы, а дзе іх ніколі не было

Каментары1

  • Праўдарубб
    15.02.2023
    Я думаю, што болей. Кожны прагон електрацягніка менскага метрапалітэна выклікае землятрус, і яго адчуваюць людзі, пешаходы. То бок, не Салігорск у нас лідар па землятрусах...

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць22

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах

Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»12

Украіна аб'явіла ў вышук «Жэню з Гомеля». Што пра яго вядома?1

Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў. Больш проста не было 8

Фестываль «Тбілісоба» пасля сямігадовага перапынку вяртаецца ў Мінск1

Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўжо не будзе першай ракеткай свету7

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона2

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы1

Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць22

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць