Здарэнні

У Брэсце сапсаваны банкаўскі тэрмінал спачатку чалавека радаваў, а пасля давёў яго да крыміналкі 

Мінулым летам у Брэсце мясцовы жыхар заўважыў, што адзін з тэрміналаў самаабслугоўвання памылкова падвойвае суму сродкаў пры папаўненні банкаўскай карты. Тады ў яго ўзнікла ідэя, як у кароткі час пабагацець, якую ён неадкладна рэалізаваў. Але ўрэшце гэта скончылася кепска.

Фота ілюстрацыйнае

Следчы камітэт паведаміў, што ў жніўні 2022 года 55-гадовы жыхар Брэста выпадкова натрапіў на тэрмінал самаабслугоўвання, які памылкова падвойваў суму сродкаў, калі карыстальнік папаўняў сваю карту.

Мужчына вырашыў скарыстацца сітуацыяй і стаў хадзіць да таго тэрмінала штодзень ды не па адным разе. Такім чынам яму ўдалося пабагацець на больш за 23 тысячы рублёў.

Пазней мужчына растлумачыў, што, натрапіўшы на такую нечаканую крыніцу хуткага прыбытку, захацеў здабыць сродкі для пагашэння крэдыту. Але ўрэшце яго ўсё ж злавілі і па факце крадзяжу, здзейсненага ў буйным памеры, завялі крымінальную справу.

Мужчыну ўжо давялося ў поўным памеры кампенсаваць шкоду, нанесеную банку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца2

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

«Шанцы ёсць заўсёды». Сястра беларускі Кацярыны Саковіч, якая знікла ў Непале, расказала, як ідуць яе пошукі

На ўсходзе Германіі спрабавалі атакаваць электрастанцыю2

Порнаактрыса нарадзіла дзіця пасля сэкс-марафону з 400 мужчынамі29

Цэнтр Мінска застаўся без электрычнасці1

Такім мог быць Максім Багдановіч на 50‑рублёвай купюры ФОТАФАКТ13

Казахстан уводзіць платныя дазволы на ўезд у краіну. Беларусаў таксама тычыцца4

42‑гадовая дачка Брыжыт Макрон завяла раман з 22‑гадовым хлопцам7

Родзічы шукаюць жыхара Светлагорска і ягоную жонку, якія праз пагрозу рэпрэсій з’ехалі з Беларусі. Яны зніклі больш за год таму3

У Мінску 1 верасня «замініравалі» школы, бальніцы і Міністэрства абароны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца2

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць