Грамадства66

У пасёлку Акцябрскі да «Дажынак» спілавалі каштанавую алею. Жыхары абураны: «Не без дурасці»

Мясцовыя ўлады падаюць гэта як добраўпарадкаванне тэрыторыі. 

Фота: «Чырвоны Кастрычнік»

Пра спілаваныя дрэвы «Нашай Ніве» расказаў мясцовы жыхар. 

«Пачалі да абласных «Дажынак» рыхтавацца, і не без дурасці. Спілавалі старыя зялёныя насаджэнні ўздоўж Савецкай вуліцы, людзі абураюцца. На фотаздымках нашай газеты маштаб не так бачны. 

Абяцаюць пасля новыя пасадзіць. Але мы ж разумеем, як гэта бывае. Як на праспекце ў Мінску. І не ведаю, ці былі грамадскія абмеркаванні праекта добраўпарадкавання, як гэта прынята», — кажа ён. 

Фота: «Чырвоны Кастрычнік»

Як паведамілі мясцовай раёнцы «Чырвоны Кастрычнік» ў аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, дрэвы па вуліцы Савецкай ад гасцініцы да крамы «Дары ад зары» выкарчоўваюцца ў сувязі з тым, што

яны перашкаджаюць далейшаму добраўпарадкаванню і сучаснаму абнаўленню цэнтральнай вуліцы гарпасёлка. 

«Пад каштанамі пралягаюць камунікацыі да аб'ектаў, у якіх будзе праводзіцца рэканструкцыя, і таму ў іх выкарчоўванні ёсць вострая тэхнічная неабходнасць. Але хвалявацца не варта: пасля завяршэння работ уздоўж вуліцы зноў будуць высаджаны новыя пасадкі. А значыць, маладыя дрэўцы ўпрыгожаць наш родны пасёлак і стануць добрым дадаткам да абноўленага і сучаснага аблічча нашай малой радзімы», — піша «Чырвоны Кастрычнік». 

Чытайце таксама: 

У аграгарадку пад Мсціславам жыхары талакой будуюць капліцу

У Гродне затрымалі праваабаронцу Віктара Сазонава. Cілавікі былі ў баявой амуніцыі

«Аператыўна рэагаваць на дэструктыўныя працэсы ў СМІ». Дэпутаты зноў рыхтуюць змены ў закон аб медыя

Каментары6

  • JACEK
    07.04.2023
    С таким названием, им к бедам не привыкать)
  • Dr. Someone
    07.04.2023
    "Чырвоны Кастрычнік", вуліца Савецкая, пасёлак Акцябарскі... 
    Напэўна і помнік Леніну недзе за вуглом стаіўся.
    Гэта дно!
    Ці вылечыцца калісьці гэта краіна нарэшце ад камуністычнай пошасці?
  • Юзік
    07.04.2023
    Вострая тэхнічная неабходнасць падаіць бюджэт. 

Цяпер чытаюць

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка13

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску паказалі «беларускі Майбах» за 110 900 рублёў7

У Польшчы спынілі беларускі аўтобус і выпісалі кіроўцам 34 штрафы4

У Польшчы загарэлася станцыя Starlink, якая дае доступ да інтэрнэту ва Украіне. Не выключаюць дыверсіі

Дэпутат Клішэвіч стаў кандыдатам гістарычных навук з дысертацыяй пра разлажэнне беларускага камсамола ў часы «перабудовы»20

Расія з 1 лістапада пагражае цалкам спыніць пастаўкі газу ў Арменію3

ЗША прапануюць тры крокі для дээскалацыі вайны ва Украіне

Намеснікам украінскага галоўнакамандуючага УСУ Драпатага прызначылі 32‑гадовага айцішніка2

Іван Краўцоў расказаў, дзе цяпер працуе10

Пра што Святлана Ціханоўская гаварыла ў Нью-Ёрку з Білам Клінтанам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка13

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць