Здароўе

У Іспаніі ўпершыню ў свеце правялі цалкам рабатызаваную трансплантацыю лёгкіх

Іспанскія медыкі паспяхова правялі першую ў свеце цалкам рабатызаваную трансплантацыю лёгкіх. Для выканання аперацыі хірургі ў Барселоне выкарыстоўвалі робата з чатырма «рукамі» пад назвай «Да Вінчы», паведамляе «Украінская праўда».

Пацыентам быў 65-гадовы мужчына па імені Ксаўер. У яго дыягнаставалі лёгачны фіброз — небяспечнае для жыцця захворванне лёгкіх, якое выклікае іх рубцаванне.

Як тлумачаць медыкі, гэта захворванне паражае людзей сталага веку і рэдка сустракаецца ў тых, каму да 50 гадоў. Часцей за ўсё ахвярамі становяцца мужчыны.

Перад аперацыяй хірургі выдалілі паветра з донарскага лёгкага, каб паменшыць памер органа. У выніку яго ўдалося змясціць у грудную клетку праз разрэз шырынёй усяго 8 см.

Каля рэбраў былі зробленыя невялікія надрэзы для размяшчэння «рук» робата і 3D-камер, дзякуючы якім хірургі змаглі агледзець паражніну ўнутры.

Медыкі сцвярджаюць, што новая тэхналогія — менш балючая для пацыента і зніжае рызыку пасляаперацыйнай інфекцыі, паколькі рана лёгка закрываецца.

«Мы лічым, што гэты метад палепшыць якасць жыцця пацыентаў, скароціць пасляаперацыйны перыяд і паменшыць боль», — сказаў доктар Альберта Джаўрэгі, загадчык аддзялення таракальнай хірургіі і трансплантацыі лёгкіх універсітэцкай бальніцы Валь Дэ'Хеброн.

Дзякуючы таму, што пасляаперацыйны разрэз быў невялікім, Ксаўеру прыйшлося прымаць толькі парацэтамол. А традыцыйная трансплантацыя лёгкіх звычайна патрабуе пасляаперацыйнага лячэння значна больш моцнымі абязбольвальнымі, падкрэсліваюць медыкі.

«З моманту, калі я прыйшоў у сябе і прачнуўся ад агульнага наркозу, я не адчуваў болю», — распавёў пацыент.

Робат «Да Вінчы». Фота з Вікіпедыі

Робат «Да Вінчы» быў распрацаваны амерыканскай карпарацыяй Intuitive Surgical ў 2000 годзе. Цяпер яго выкарыстоўваюць для лячэння сотняў тысяч пацыентаў. Сістэма не выконвае аперацыю сама, а транслюе рухі рук хірурга ў рэальным часе.

Да апісанага выпадку робата выкарыстоўвалі для перасадкі лёгкіх толькі адзін раз — у бальніцы Лос-Анджэлеса (ЗША). Аднак тады «Да Вінчы» правёў аперацыю толькі часткова, а лёгкае па-ранейшаму ўстаўлялі ў грудную клетку традыцыйным спосабам.

Па словах доктара Джаўрэгі, іншым пацыентам са спісу чакання аперацыі па трансплантацыі лёгкіх цяпер будзе прапанавана новая тэхніка.

Ён дадаў, што спадзяецца, што ў будучыні новы падыход да трансплантацыі лёгкіх стане сусветным стандартам.

Даследаванні аспірыну выявілі новыя цікавыя факты

Холад можа дапамагчы ў лячэнні хваробы Альцгеймера і Паркінсана

Навукоўцы змаглі спыніць працэс старэння ў мышэй і навучыліся кіраваць гэтым працэсам. А што наконт людзей?

Каментары

Цяпер чытаюць

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?2

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус запусціў рэсурс для маніторынгу выдачы ДНЖ у розных гарадах Польшчы5

У Мінску прадаюць кватэру, інтэр'ер якой немагчыма забыць, хаця некаму і захочацца4

Беларус Залівака папрасіў у расійскай паліцыі дапамогі. Але ў выніку пашкадаваў2

Беларуска з Германіі павезла дзяцей на радзіму — прыгразілі, што не выпусцяць без беларускіх пашпартоў20

Рак можа быць заразным? Навукоўцы выявілі чацвёрты такі выпадак5

Apple сёння часова выдаляла Telegram3

Залужны: Украіна ніколі не будзе ў НАТА15

Апублікаваныя першыя за некалькі гадоў здымкі Аун Сан Су Чжы

Эквадор паспрабаваў выкарыстаць мадэль Сальвадора ў барацьбе з бандамі. Аднак яна не спрацавала4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?2

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць